Язык:

Геранёны ў творах мастакоў. Арт-агляд ад Алены Смалянічэнка

Актуальное

Сёння назіраецца павышаная цікавасць да рэгіянальнай гісторыі і культуры. Геранёнская зямля з яе помнікамі, хвалюючымі падзеямі, легендамі і паданнямі прыцягвала ўвагу творчых людзей ва ўсе часы.

Да тэмы “Геранёны ў творах мастакоў” я звярнулася невыпадкова. Шмат гадоў я выкладала сусветную і айчынную мастацкую культуру ў Геранёнскай сярэдняй школе. У тэме “Беларускія мастакі XIX стагоддзя» мы вывучалі творчасць В. Ваньковіча, І. Хруцкага, Ф. Рушчыца, К. Альхімовіча і іншых. Цікава ведаць, што Казімір Альхімовіч нарадзіўся ў вёсцы Дэмброва Лідскага павета ў сям’і беларускага шляхціца. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Даследчык творчасці мастака Л.М. Дробаў піша: “Відаць, тут на фарміраванне творчай індывідуальнасці будучага мастака значны ўплыў зрабіў Кануцый (Канут) Русецкі, які ў тыя гады быў у цэнтры ўвагі творчай моладзі Вільні”. Другі раз я прачытала пра Канута Русецкага ў кнізе, якую выдаў у 2005 годзе Міжнародны цэнтр культуры ў Кракаве (т.1) пад рэдакцыяй К. Астроўскага “Kościóły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa Wileńskiego”.

Канут Русецкі (1801-1860) нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і ў в. Сцебякі каля Панявежыса, а памёр у Вільні і пахаваны на бернардзінскіх могілках на Зарэччы (Расійская імперыя). Вучыўся ў Віленскім універсітэце, у школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Яна Рустэма. Затым была вучоба ў Парыжы і Рыме.
У 1831 годзе вярнуўся ў Вільню і даваў прыватныя ўрокі малявання. Праз год стаў настаўнікам у віленскім дваранскім пансіёне пры гімназіі, працаваў у Дваранскім інстытуце. Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы і пейзажы Белавежскай пушчы, ваколіцы Навагрудка.
Больш за 330 твораў Русецкага захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі і прыватных калекцыях.

К. Русецкі. Касцёл і руіны замка

Прыблізна ў 1846 годзе мастак наведаў Геранёны і маляваў парафіяльны касцел Св. Мікалая і руіны замка. Мы бачым абломаную тынкоўку на фасадзе, драўляную званіцу. Толькі ў 1859 годзе на сродкі Оскара Корвін-Мілеўскага будуць дабудаваны дзве сіметрычныя сакрыстыі і тамбур, пабудавана мураваная званіца.
І ўсё гэта мы ўбачым на карцінах знакамітага мастака, кампазітара, піяніста, педагога і пісьменніка Напалеона Орды (1807-1883), які каля 1875 года наведаў нашу мясцовасць і напісаў дзве карціны. Акварэль “Руіны замка ў Геранёнах” часта сустракаецца ў кнігах. Тут мы бачым удалечыні каменны палац Корвін-Мілеўскіх, капліцу і вадасховішча, якое раскінулася ад парку да цяперашняй вуліцы Замкавай. Ёсць у мастака другі твор, прысвечаны Геранёнам. Гэта акварэль “Геранёны. Касцёл і руіны замка”. Вельмі рэдка друкавалася.

 
 

Н. Орда. “Руіны замка ў Геранёнах”

Я не змагла даведацца пра творчы шлях Станіслава Янушэвіча, які ў першай палове XIX стагоддзя наведаў Геранёны. Магчыма, гэта быў калега К. Русецкага. Яго мастацкае палатно называецца “Касцёл Святога Мікалая і руіны замка ў Геранёнах”. Справа на палатне мы бачым драўляны шпіталь-прытулак, адкрыты ксяндзом Янам Гораінам каля 1780 года. У 1819 годзе ў ім пражывалі арганісты. У 1849 годзе пабудова шпіталя была зруйнавана.
Доктар гістарычных навук, прафесар археалогіі Л. Побаль сказаў: “Мы павінны ведаць, нягледзячы на сучасныя экалагічныя і сацыяльныя катаклізмы, сваю гісторыю. Без гэтага любое грамадства – не грамадства…” 15 лютага 1997 года ён пажадаў поспехаў настаўнікам і вучням Геранёнскай СШ у краязнаўчай рабоце і пакінуў свой аўтограф. Выконваем запавет нашага земляка і тутэйшага навукоўца.
Малюнкі родных мясцін зрабілі і таленавітыя навучэнцы Геранёнскай СШ Іна Рынкевіч, Аня Хваль, Марыя Малчанава, Оля Алейнік і Алег Алейнік, Наталля Мацкевіч.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.