Язык:

Меркаванне: важная задача партый - накіроўваць ініцыятывы беларусаў у законнае рэчышча

Актуальное

Пазнаёміўся з палажэннямі новых зацверджаных беларускіх партый.
Хочацца, каб новыя члены партый не проста ганарыліся, што яны выйшлі з народу, але і каб яны сапраўды заставаліся ў самай гушчы гэтага народа, працавалі самааддана на карысць яго, на карысць Бацькаўшчыны. Сталі сапраўды народнымі партыямі, здольнымі аб’ядноўваць вакол сябе ў будні і самыя стрыжнявыя моманты нацыянальнай гісторыі.

У Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з лідарамі партый, якая была анансавана яшчэ ў сакавіку гэтага года. І наогул вельмі прыемна, што сам працэс будаўніцтва партый у нас стаў якасным, скрупулёзным.
Складаная міжнародная грамадска-палітычная абста-ноўка і падзеі апошняга часу ў Беларусі паказваюць, што адной з важнейшых асноў паступальнага развіцця, незалежнасці і цэласнасці дзяржавы выступае аб’яднанне нашага грамадства на аснове агульных палітычных ідэй. Успомнім, што кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ 14 лютага 2023 года быў падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”.

Змешчаныя новаўвядзенні, з аднаго боку, далі магчымасць узняць на больш высокі ўзровень развіццё партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці ў краіне, а з другога - актывізаваць дзейнасць палітычных партый, павысіць яе эфектыўнасць і канструктыўнае ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады. Вынікам стала ўзбуйненне партый, узмацненне ролі грамадзян у палітычным жыцці краіны.
І таму сёння на палітычным полі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Вельмі добра, што ў бліжэй-шы час ў нас будзе і надалей ажыццяўляцца працэс палітычнага будаўніцтва. Не можа не радаваць, што партыі будуць браць актыўны ўдзел ў электаральнай каманіі, якая ўжо блізка. Добра, што ў Беларусі партыі не нейкія праўрадавыя, а сапраўды народныя, імкнуцца служыць свайму народу і Бацькаўшчыне. Яны фарміруюць палітычную культуру беларускага народа. І само кіраўніцтва нашай дзяржавы сёння глыбока пагружана ў працэс партыйнага будаўніцтва.

Дзякуючы рэгістрацыі, мы, простыя людзі, і пазнавалі пра паўнацэннае ўзнікненне ці перарэгістрацыю партый. Так, партыя “Белая Русь” была створана па ініцыятыве аднайменнага грамадскага аб’яднання. У старшыні партыі Алега Раманава шмат задумак і прапаноў, напрацаваны цэлы пакет праектаў. Нельга не адзначыць, што ў верасні партыя правяла маштабны патрыятычны праект “Час”, стала ўдзельнікам унікальнага грамадска-палітычнага марафона “17 граняў адзінства” і грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь адзіная”.
У наш складаны час недастаткова ўжо проста быць чалавекам, які толькі заяўляе аб сваёй падтрымцы курсу Беларусі, ён павінен быць прафесіяналам у значнай сферы дзейнасці.

Ліберальна-дэмакратычная партыя ў нас існуе ажно з 1994 года. Як адзначыў яе старшыня Алег Гайдукевіч: “Ёсць Беларусь – яна вышэй за ўсё”. Сярод членаў партыі шмат моладзі. Менавіта абарона нацыянальных інтарэсаў Беларусі і з’яўляецца асноўным стрыжнем дзейнасці партыі. А саму сустрэчу Прэзідэнта з лідарамі партый Алег Гайдукевіч назваў новым этапам ў палітычным жыцці краіны. Не можа не ўсцешваць, што канкурыраваць на бліжэйшых выбарах у нас сапраўды будуць патрыёты, а не здраднікі, што як пацукі збеглі з Беларусі ў 2020 годзе, а сёння плявузгаюць на той край, які іх нарадзіў і выхаваў…
Аляксей Сокал, першы сакратар Камуністычнай партыі, падкрэсліў: “Мэта і задача ў нас адна - захаваць нашу краіну”. Партыя сёння праводзіць агромністую агітацыйна-прапагандысцкую працу, дбае пра павелічэнне колькасці яе членаў. Адметна, што у стварэнні пярвічак упор робіцца на сельскіх жыхароў краіны. Кампартыя мае моладзевае крыло “Ліга Камуністычнай моладзі”, прычым працуе яно разам з БРСМ.

Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк адзначыў, што менавіта праца - аснова дзяржавы, гэта магчымасць самарэалізацыі, гэта магчымасць для далейшага жыцця і развіцця. І сакрэт поспеху - самаадданая праца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

Мы павінны ведаць свае партыі не толькі па лідарах, але і па тых справах, якія яны робяць на карысць народа. І таму, мусіць, у далейшым не трэба гнацца за мноствам партый, а засяродзіць увагу на якасці дзейнасці ўжо існуючых арганізацый. Важная задача партый – накіроўваць ініцыятывы беларусаў ў законнае рэчышча.
Зарэгістраваныя палітычныя партыі, з’яўляючыся найважнейшай часткай грамадзянскай супольнасці, безумоўна, аказваюць істотны ўплыў на фарміраванне сістэмы каштоўнасцей грамадзян краіны, на наш светапогляд і палітычныя перакананні.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.