Язык:

Радня. Разважанне Ніны Рыбік

Актуальное

Патэлефанавала сястра, стала расказваць пра дзяцей і ўнукаў нашага стрыечнага брата. А я злавіла сябе на думцы, што ніколі не бачыла яго дзяцей, не ведаю, колькі ў яго ўнукаў, ды што там – самога брата не бачыла гадоў 20 і, калі б давялося выпадкова спаткацца на вуліцы, наўрад ці пазнала б. Прыкладна столькі ж ведае і ён пра мяне. Добра, што ёсць “сувязны” – сястра, якая жыве з ім у адным горадзе. Нас жа жыццё раскідала па розных абласцях. Разумею, што гэта слабае апраўданне: краіна ж адна! Я ўжо маўчу пра тых стрыечных братоў і сёстраў, якія атабарыліся ў Расіі і пра якіх я ўвогуле нічога не ведаю. А гэта ж блізкая радня, другое калена!

Усвядоміўшы, што мы ўсё больш аддаляемся, можна было б пасыпаць галаву попелам і кінуцца калашмаціць старыя тэлефонныя даведнікі і лапаціць прасторы інтэрнэту ў пошуках страчанага. Магчыма, гэта  дазволіла б знайсці некага з блізкай ці далёкай радні – пры ўмове, што яны б захацелі “знайсціся”.... 

Але ж мая сітуацыя – не выключэнне, яна становіцца правілам для многіх, ды што там – для большасці. 

Мы жывём у час парадоксаў: выпускаем усё больш хуткасныя транспартныя сродкі – і ўсюды спазняемся; вынаходзім усё новыя гаджэты і прыборы, якія дапамагаюць эканоміць час і аблягчаць працу – і нічога не паспяваем; рапрацоўваем сродкі сувязі, якія дазваляюць практычна бясплатна стасавацца з людзьмі, што знаходзяцца за сотні і тысячы кіламетраў – і не знаходзім часу, каб пагаварыць з імі; плацім вялікія грошы, каб аднавіць радаслоўную і даведацца пра продкаў, які жылі некалькі стагоддзяў таму – і не жадаем нічога ведаць пра стрыечных ці нават родных з суседняга горада.

…Неяк спытала ў паспяховага маладога чалавека, ці часта яны гавораць “па душах” з братам-блізнюком, з якім разам раслі, вучыліся, адкрывалі і разівалі фірму, што называецца, хлеба акрайчык – і той дзялілі. “Не, – адказаў ён. – Нас аб’ядноўвае толькі сумесны бізнес.” І не трэба думаць, што таму маладому чалавеку “залаты цялец” засціў вочы: ён разумны, з душой, прыстойны. Тым не менш, лічыць такое становішча спраў нармальным: у брата ёсць свае блізкія па духу людзі, у яго – свае.

…Заўсёды па-добраму зайздросціла на вялікія і дружныя сем’і, дзе на вяcеллі, юбілеі, радзіны-хрысціны ці, крый Божа, на пахаванні збіраюцца шматлікія дзядзькі-цёткі, стрыечныя, траюрадныя і “сёмая вада на кісялі”. І ўсе – радня, і нават памятаюць, якой вадой на якім кісялі хто каму даводзіцца. На жаль, цяпер так здараецца ўсё радзей. І справа не ў жаданні сэканоміць на пышным вяселлі (“Яны, мо, праз год развядуцца, а даўгі да пенсіі давядзецца аддаваць”) ці юбілеі ( “Сабраліся сваёй сям’ёй – няма чаго грошы на вецер выкідваць”). У гэтых аргументах, магчыма, можна знайсці рацыянальнае зерне… Але ж я не пра грошы – пра іншае. Пра тое, што мы часта і не ведаем, ці ўсё добра ў стрыечнага брата, мо, яму патрэбна дапамога ці падтрымка. І як назвала сына (“А можа, дачку? Забыўся…”) пляменніца.

Мне здаецца, апошнім часам усё больш імкліва паміраюць не толькі вёскі, але і сем’і, род: нас паглынаюць гарады, работа, клопаты, часцей за ўсё пустыя, мітусня… І страчваецца нешта вельмі важнае, фундаментальнае, магчыма, самае галоўнае.

Як вы думаеце – чаму так адбываецца? Чаму родныя становяцца чужымі, а чужыя, але блізкія па духу людзі робяцца роднымі? 

Па праўдзе кажучы, я не ведаю, як адказаць на гэтае пытанне. Адно што: мне вельмі балюча, што многіх са сваёй радні я ведаю ў лепшым выпадку па імені. А дзеці і не асабліва імкнуцца ведаць! Не таму, што яны дрэнныя, – яны такія, як усе…

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ніна РЫБІК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.