ivyenews.by

Бэтлеемскі агонь міру сустрэлі ў Іўі

Актуальное

Парафіі яго перадалі каталіцкія скаўты. Сёлетняя акцыя дзялення агнём адбываецца пад дэвізам «Будзем чыніць мір». Дарэчы Іўе было не першым прыпынкам для скаўтаў. Спярша ў нашым дэканаце агонь міру агонь сустрэлі ў Ліпнішках а 7 гадзіне раніцы.

Да самай вігіліі Божага Нараджэння кожны вернік можа ўзяць святло міру ў свае дамы.

Акцыя Бэтлеемскага агню бярэ пачатак у Аўстрыі ў 1986 г. Агонь перадаецца з рук у рукі з Бэтлеема. У гроце Нараджэння Пана гарыць вечны агонь. Ад яго штогод запальваецца лампада, полымя якой нясуць скаўты праз краіны і кантыненты.

Дададзім, што таксама цяпер каталікі перажываюць трэцюю нядзелю адвэнту - нядзелю радасці. Часам яе называюць таксама «Ружовай нядзеляй», бо гэта адзін з двух дзён у годзе, калі святар цэлебруе літургію ў адзенні ружовага колеру.

Тэксты літургіі гэтай нядзелі напоўнены радасцю з-за прадвешчанага прыйсця Хрыста і дару адкуплення, які Ён прыносіць.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий