Язык:

Да 32-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Чорная быль

О малой родине

Так назваў свой цыкл карцін Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (1922-2010) - беларускі мастак, прысвяціўшы яго трагедыі 1986 года.

Гэта страшная бяда, якая расцяклася па Беларусі нябачнымі ручаямі па веснавой зямлі.
Тут перад намі ўсе бакі трагедыі.
Тут і зямля, на якой не можа быць жыцця, і забытыя людзі вёскі, ненароджаныя і паміраючыя дзеці, злая і невядомая для маладых эвакуацыя. Чорнай быллю стала гэтая трагедыя для многіх…

Дакументальныя фотаздымкі, вершы, скульптурныя кампазіцыі, кіналенты, аповеды пра ліквідатараў аварыі - так ужо не адно дзесяцігоддзе ствараецца гісторыя Чарнобыля, Чорнай былі.

Красавік 1986 года выдаўся вельмі халодным. Але дзень 26 красавіка быў нават спякотным. Многія людзі ў гэты час садзілі бульбу і цэлы дзень знаходзіліся на сваіх агародах.
Пачулі навіну - у Чарнобылі нешта ўзарвалася. 28 і 29 красавіка прайшлі ў нейкай незразумелай трывозе. Адны казалі, што нічога страшнага не адбылося, другія - наадварот. Другога мая ў Брагіне дзеці вучыліся ў школе, малыя хадзілі ў дзіцячы садок. Сёмага мая тут пачалася эвакуацыя дзяцей. У гэты ж час туды прыехалі “партызаны” - так называлі ваеннаслужачых запасу.
На старонках газеты «Іўеўскі край» у мінулым годзе я расказвала пра людзей з Геранёнаў, якія былі ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС. Гэта: Станіслаў Леанардавіч Грынюк, Уладзімір Паўлавіч Ільюк, Вацлаў Іосіфавіч Смалеўскі, Раман Мікалаевіч Ждановіч (1951-2010), Мар’ян Іванавіч Жылевіч (1962-2015).
Сёння хачу прадоўжыць аповед пра ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія пражывалі і пражываюць на тэрыторыі Геранёнскага сельсавета.

Станіслаў Францавіч Панасевіч (1965-2008)
Нарадзіўся ў в. Белевічы. Пасля заканчэння Геранёнскай СШ атрымаў спецыяльнасць механізатара і працаваў у калгасе імя ХХІІ партз’езда (цяпер - КСУП “Баўма”). На дзень работнікаў сельскай гаспадаркі заўсёды атрымліваў узнагароды ад праўлення калгаса.


Стварыў сям’ю. Яго жонка Ганна Феліксаўна - бухгалтар па спецыяльнасці. Двое дзетак падрасталі ў гэтай сям’і, старанна вучыліся ў школе і радавалі сваімі поспехамі бацькоў. Цяпер дачка Юлія працуе ў Лідзе эканамістам, сын Аляксандр - студэнт Гродзенскага аграрнага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Амаль дзесяць год прайшло са дня смерці бацькі і мужа. Прычына смерці па заключэнні медыкаў - вострая каранарная недастатковасць.
Пражыў так мала, не парадаваўся дарослымі дзецьмі, не ўбачыў цудоўнай унучкі Агаты. Толькі ў альбоме засталіся яго фотаздымкі, пасведчанне ўдзельніка ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і памятны медаль. 18 дзён ён правёў ля Чарнобыльскай АЭС.

Уладзімір Юзэфавіч Гілінскі
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Сураж. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ліпнішкаўскай СШ. Закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці аграном.
У 1984-1986 гг. служба ў арміі ў Першым гвардзейскім Гарадокска-Кёнінгсбергскім інжынерна-сапёрным палку. Армейская дружба - гэта святое, бо добрыя сябры - гэта вялікае багацце. І ляцелі лісты Уладзіміру і ад яго на Украіну, у Казахстан, Расію. Пасябраваў з аднавайскоўцамі на ўсё жыццё. Ён успамінае, як абаранялі гонар сваёй часці на спартыўных спаборніцтвах, а камандзір гвардыі падпалкоўнік Калашнікаў падпісваў граматы за першыя месцы (іх многа ў салдацкім альбоме). А калі стаў служыць у Лідскім пагранічным атрадзе кантралёрам УПК, то былі перамогі ў чэмпіянаце па службовым мнагабор’і, у лёгкаатлетычнай эстафеце і, вядома, за бездакорнае выкананне службовага воінскага абавязку.
З 18 ліпеня па 9 кастрычніка 1986 года Уладзімір Гілінскі ўдзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Працаваў на машыне МДК-2 (машына дарожна-катлаваная) у 15 км ад станцыі. Жылі ў палатачным гарадку ля с. Карагод.
За мужнасць і адвагу, бездакорную дысцыпліну і высокую свядомасць камандзір вайсковай часці генерал-маёр Г. Кірэеў аб’явіў гвардыі радавому У.Ю. Гілінскаму пісьмовую падзяку. Яму выдана пасведчанне як пацярпеламу ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (згодна артыкулу 19 Закона аб чарнобыльцах - ёсць пэўныя льготы). І ёсць медаль ліквідатара.
Герой майго аповеду - чалавек, які можа служыць прыкладам, як трэба берагчы сваё здароўе, асабліва тым, хто атрымаў пэўную дозу радыяцыі. Напрыклад, сняданак - гэта каша з грэчневай або аўсянай крупы. Да васьмі шклянак вады за дзень без якіх-небудзь дабавак. У яго харчаванні простая дамашняя ежа: салаты, квашаная капуста, сырая гародніна і садавіна, і ніякай кавы або чаю. Чай толькі з лекавых траў, якія сам збірае і высушвае. Не ўжывае прадукты, якія маюць кансерванты: вэнджаныя каўбасы, кансервы. Пад забаронай і алкагольныя напіткі, і папяросы. Заўсёды робіць зарадку, лічыць карысным бег, зімой - лыжы. Круглы год абліваецца халоднай вадой.
Амаль не ўжывае таблеткі. Калі трэба падлячыцца, то толькі народнымі парадамі і травамі. Ужо ніхто не здзіўляецца, калі яго жонка Тарэза Генрыкаўна едзе на работу ў Геранёнскую СШ на машыне (працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце), а ў той жа час Уладзімір едзе на работу на Геранёнскую заставу (пасля выхаду на пенсію працуе там качагарам) на веласіпедзе, а гэта - дзесяць кіламетраў.
У свае пяцьдзясят з хвосцікам ён выглядае на студэнта. А хто ў такім узросце можа падцягнуцца на перакладзіне 15 разоў!?
Уладзімір разумее, што здароўе чалавека на 90 % залежыць ад самога чалавека, бо ў кожнага ёсць гаючыя сілы, іх трэба проста актываваць. Не глядзіць недарэчныя праграмы па тэлевізары, а чытае добрыя кнігі. Свае адносіны да здаровага ладу жыцця ён перадае сваёй дачцэ Дар’і, якая вучыцца ў пятым класе Геранёнскай СШ і вельмі ганарыцца сваім татам.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.
Фотаздымкі з сямейных архіваў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.