Язык:

Святло Радзімы - праз усё жыццё

О малой родине

Вы чулі паэта сучаснага, які б больш пранікнёна звярнуўся да старонкі роднай? Я - не. І ганаруся тым, што сказаў гэтыя словы наш зямляк, наш славуты крывічанін Іван Арсеньевіч Карэнда, кожны вершаваны радок якога – сама шчырасць, лірычнасць, само каханне да жанчыны, любоў да Радзімы, бясконцы душэўны боль за лёс Бацькаўшчыны. А беларуская мова такая, што замілоўвае і слых, і душу. І не трэба заклікаў наконт яе вывучэння. Патрэбна сустракацца з такімі беларускамоўнымі людзьмі, каб захацець размаўляць на матчынай мове.

Вядома ж, як было ўжо сказана, нарадзіўся ён у Крывічах, навучаўся ў Крывіцкай школе, якая славілася ведамі сваіх вучняў, сваім дырэктарам, заслужанай настаўніцай школ БССР - сапраўднай інтэлігенткай, адука-ванай, мудрай асобай - Галінай Іосіфаўнай Жураўскай, сваімі выпускнікамі, якія далёка ў свеце неслі слаўнае імя і вёскі над Нёманам, і сваіх бацькоў-працаўнікоў, і сваёй школы…
У гэтым чалавеку так годна спалучыліся грамадзянін і паэт. Таму што, акрамя паэтычнай дзейнасці, ён і вядомы грамадска-палітычны дзеяч. Успомнім, прынамсі, біяграфію паэта. Іван Карэнда нарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі – настаўнік і журналіст. Працаваў у школе, рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, у дзяржаўных органах, на дыпламатычнай службе. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар зборнікаў лірыкі “Белы наліў” (1995 г.), “Знічка” (2003 г.), “Васількі надзеі” (2008 г.), паэтычнай кнігі для дзяцей “На загадкі ёсць адгадкі” (2001 г.). У 2004 годзе выйшла кніга лірыкі «Апошняя малітва» на балгарскай мове. У перакладзе на рускую мову творы друкаваліся ў расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах, «Литературной газете».Вядомы таксама як празаік. У 2011 годзе выдавецтва «Літаратура і мастацтва» выпусціла ў свет кнігу прозы «Воплаўская госця».На вершы Івана Карэнды беларускія кампазітары І.Лучанок, В.Раінчык, Дз.Далгалёў, М.Сацура, А.Чыркун і іншыя напісалі больш за 30 песень.
І вось гэты чалавек зноў наведаў малую радзіму. Прыехаў ён у раённую бібліятэку, якая падтрымоўвае культурныя сувязі з вядомымі землякамі, а сёлета, калі 2018 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам малой радзімы, такія сустрэчы будуць дастаткова часта радаваць нас магчымасцю суадносін з разумнымі, цікавымі людзьмі.
У бібліятэку, каб сустрэцца з паэтам, грамадска-палітычным дзеячам, завіталі старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Вацлаваўна Кішкель, супрацоўнікі бібліятэкі, прадстаўнікі грамадскасці горада і г.д.
У шчырых сардэчных абставінах праходзіла гэтая цёплая сустрэча. Гэты чалавек займаў высокія дзяржаўныя пасады і ў Беларусі, і падчас дыпламатычнай работы, аднак застаўся тым жа юнаком-крывічанінам з абаяльнай усмешкай, які некалі пайшоў у вялікі свет з прынёманскай вёскі, з вялікай любоўю да родных Крывічоў, бацькоўскай хаты, дзе не сустрэне ўжо матуля, не абдыме ля парога, не напячэ ранкам аладкаў, не пагутарыць з суседкай ля студні, не пацалуе пасівелыя скроні свайго дзіцяці.
Усім цяжка, калі пусцее бацькоўская хата. Паэтам, на маю думку, найцяжэй. Яны ж ўсё прапускаюць праз душу, адкуль выходзяць радкі, што застаўляюць плакаць і сумаваць іншых. А кагосьці, наадварот, натхняюць на музыку. Іван Арсеньевіч расказваў, як яму было прыемна даведацца, што верш “Кросны”, прысвечаны маці, стаў песняй. Песень на яго вершы шмат, але ж гэтая, як гімн яго матулі і іншым маці, на долю якіх выпаў нялёгкі лёс. Пад песню Раінчыка на яго верш праходзіць агульнабеларускі баль для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў…
Прагучала на сустрэчы і песня “Звезда Победы”, прысвечаная дзядулі, які загінуў пад Кёнігсбергам. І які не ведаў сваіх унукаў. Таму што і дзеці яго яшчэ былі малымі. Паэт знайшоў яго імя ў вялікай брацкай магіле на тэрыторыі Калінінградскай вобласці.
…На гэтай сустрэчы Іван Карэнда, паэт-лірык, паказаў сябе зусім у іншай іпастасі. Аказваецца, ён піша таксама цудоўныя гумарыстычныя і сатырычныя творы.
Іван Арсеньевіч чытаў шмат сваіх вершаў. І цалкам прачытаў паэму, на якую пайшло два дзесяцігоддзі жыцця і якую можна назваць энцыклапедычным творам, - паэму “Вочаб”. Такое беларускае, такое забытае слова стала яе назвай. Вочаб – гэта прыстасаванне на калодзежным жураўлі, на якое чапляецца вядро. Вось і ў гэтай паэме, як бы на вочаб, нанізаны пачуцці, думкі, успаміны, адчай і радасць, самота і гонар. І тычацца яны як усяе Беларусі, так, па-асабліваму, і яе вёскі. Першы раздзел спалучае ў сабе і рэквіем, і гімн беларускім вёскам. Шмат іх знікае з твару зямлі, а разам з імі пах чаромхі і бэзу пад акном, стрыножаныя коні ў ранішнім тумане на лузе, пах яешні з блінамі, якім напаўнялася ранкам уся вуліца, пастукванне кроснаў зімовымі вечарамі, трэск бярозавых дроў у групцы…


Прысутныя глыталі ком, які займаў дыханне ў грудзях, калі слухалі Івана Арсеньевіча. Ён больш як паўгадзіны чытаў сваю паэму. І ўсё ж праз самоту і гэты светлы і цяжкі адначасова ўспамін прарываліся надзея, спадзяванне, што ажыве яшчэ вёска, уздыхне, напоўніць свае вуліцы галасамі і чалавека, і жывёлы, якая летнім вечарам уздымае пыл, ідучы з пашы…
І хацелася ў гэта верыць. Прынамсі, паэма прысвечана Галіне Іосіфаўне Жураўскай.
Іван Арсеньевіч сказаў сімвалічныя словы пра тое, што паэты адказныя за лёс краіны. Таму што менавіта ім і пісьменнікам патрэбна перадаць людзям, чытачам, іншым пакаленням, што прыдуць пасля нас, і радасць, і скруху, і гісторыю.
І гэта ў пэўнай меры ўдалося зрабіць нашаму слыннаму земляку, нашаму цудоўнаму паэту.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Комментарий

  • Taisa Taisa 3 мая 2018 (комментарий №44)

    Иван Арсеньечич,безмерно рада за Вас.Вдвойне приятно,что знакома с Вами лично. Успехов Вам в вашем творчестве.Таиса(Ляховичи).

Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.