Язык:

Кудэйшы: родная вёска мая

О малой родине

У нашага земляка, паэта са Стаўбцоў Яўгена Карпуця, ёсць верш "Да сцішанай вёскі".

Туды, дзе свяціліся вочы дзяцінства,
Нібыта на крылах чароўных лячу.
Да родных мясцін ля старога гасцінца
Душой прытуліцца я вельмі хачу.
Жадаю пабачыць вясковыя хаты,
Буслянкі, адрыны, дубы, плот, сады…
Староое усё, але хто ж вінаваты,
Што рэдка здалёк прыбываем сюды?

 

Гэтыя радкі паэта як бы напісаны пра маю вёску Кудэйшы, дзе я нарадзілася, дзе жылі мае бацькі, дзяды і прадзеды.
Год заснавання вёскі невядомы.
У тапанімным слоўніку Беларусі В.А. Жучкевіча (1974 г.) напісана, што назва Кудэйшы пайшла ад літоўскага слова "Kudeli" - худзець. А мне ў назве чуецца выказ: куды йшоў. А мо ад слова "кудзеля".
У дакументах успамінаецца з другой паловы XVIII стагоддзя як паселішча, якое адносіцца да Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ і было ўласнасцю Радзівілаў, пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 1866 годзе вёска адносілася да маёнтка Квяткоўцы - уласнасць Э. Умястоўскага. І налічвала 20 двароў, 119 жыхароў.
З верасня 1915 года і да канца снежня 1918 акупіравана германскімі войскамі. З мая 1919 г. і да кастрычніка 1920 г. - войскамі Польшчы. Была ў складзе Польшчы да 1939 г. У 1922 годзе ў Кудэйшынскай польскай школе ў 1 класе вучыўся мой бацька Ян Усіновіч. У класе быў 31 вучань. Гэтыя звесткі знайшоў для мяне ў інтэрнэце Андрэй Ваўчок.
У 1938 годзе тут была пабудавана двухпавярховая драўляная школа. На 1 паверсе - 5 памяшканняў класаў, на другім жылі настаўнікі, якія займалі 4 пакоі. Кухня, вялікая веранда, падвал, студня - умовы для жыцця настаўнікаў былі вельмі добрыя. У школе вучыліся дзеці з Квяткоўцаў, Петрыманаўшчыны, Слесароў, Ёдзенцаў, Бычкоў, Божага Дару, Скрабоўшчыны, Люшнева, Рудэўшчыны.


Многа розных падзей, і радасных і трагічных, давялося перажыць жыхарам вёскі. У адным матэрыяле Юрыя Камягіна, які друкаваўся ў "Іўеўскім краі", я прачытала пра лёс ураджэнцаў вёскі Кудэйшы Вікенція Антонавіча і Станіслава Антонавіча Глушкевічаў, лёс якіх закінуў у Ленінград. Яны працавалі на жалезнай дарозе. Вікенцій - старшым памочнікам начальніка ленінградскай станцыі Атава, Станіслаў - дзяжурным па зале на Маскоўскім вакзале Ленінграда. Восенню 1937 года яны загінулі як ворагі народа. Прад'яўленае абвінавачанне - шпіянаж на карысць Польшчы.
А ў час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы загінулі мірныя жыхары: Канстанцін Станіслававіч Ародзь (н. 1893), Адольф Марцінавіч Мінкевіч (н.1902), Іван Іванавіч Шчыкна (н.1901).
У час вайны ў 1943 годзе былі расстраляны Адам Пачынскі, сям'я Габрыеля Лося (жонка, сын).
Была страшная вайна, але многія прыйшлі з яе жывымі.
Мой бацька Ян (Іван) Фаміч Усіновіч (1915-1997) - удзельнік нямецка-польскай вайны 1939 г. Ваяваў пад Ловішам, Чэнстаховай, Варшавай. Ваенная спецыяльнасць - сувязіст. Гэтыя звесткі знойдзены ў ваенным архіве Варшавы, дзякуючы пану Зэнону Часнаковічу (былы ваенны, пражываў у Варшаве, ураджэнец Геранён). У 1993 г. атрымаў медаль "За ўдзел у абарончай вайне 1939 года", у 1995 г. - знак ветэрана за незалежнасць.
На падставе архіўных дакументаў з Польшчы Іўеўскі райваенкамат выпі-саў бацьку пасведчанне ўдзельніка вайны. Тата атрымліваў з Польшчы грашовыя выплаты да пенсіі, прадуктовыя пасылкі, юбі-лейныя медалі, віншаванні са святам Перамогі і падарункі ад мясцовых улад і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
Фелікс Мікша разам з бацькам дзяліў ваенныя будні, але не лічыўся ўдзельнікам вайны, бо яго дзеці не звярталіся ў архіў за дакументамі, якія пацвердзілі б яго ўдзел у вайне.
Эдвард Іванавіч Лось служыў у 1941 годзе ў Варонежы, затым у складзе 816 батальёна абараняў масты на рацэ Волзе, абслугоўваў самалёты, ваяваў у радах войск 2-га Беларускага фронту. Мае медалі, ганаровыя граматы і падзячныя лісты ваеннага часу, якія, вядома, цяпер перайшлі да дзяцей і ўнукаў.


Ветэран вайны 1941-1945 Аляксандр Пятровіч Голубеў застаўся ў Кудэйшах пасля вайны, доўгі час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Кудэйшынскай СШ.
З 30 верасня 1944 г. Кудэйшы адносіліся да Маладзечненскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. - да Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 г. - цэнтр Кудэйшынскага сельсавета, з 5 чэрвеня 1959 г. - у Геранёнскім сельсавеце, з 1980 - у Суботніцкім.
1 ліпеня 1952 года тут створаны калгас "Чырвоная зорка". З 1960 года - гэта саўгас. Мае бацькі: маці Марыя Юстынаўна і бацька Іван Фаміч Усіновічы працавалі ў калгасе-саўгасе паляводамі. Працоўны стаж - 30 гадоў. Працоўная кніжка заведзена толькі ў 1971 годзе. У той час для налічэння пенсіі бралі гады, адпрацаваныя ці ў калгасе, ці ў саўгасе. Пагэтаму стаж быў невялікі і пенсія склала 43 рублі 82 капейкі.


Калі я пачала працаваць над гэтым матэрыялам, звярнулася ў архіў Геранёнскага сельскага Савета, І мне выдалі выпіску з гаспадарчай кнігі вескі за 1949-1951 гг. У той час у Кудэйшах было 58 дамоў, пражывала 313 чалавек. У многіх сем'ях (Ціхановіч, Качынскі, Аніскевіч, Грынюк) было па 6-8 дзяцей.
Мелі жалезныя плугі, бароны, вазы на драўляным хаду, саломарэзкі. З жывёлы трымалі кароў, коней, свіней, авечак, курэй, гусей. Майму бацьку ад дзеда перайшло ў спадчыну 6 гектараў зямлі.
У Кудэйшах працавала сярэдняя школа. Тут вучыліся дзеці з Геранён, Кузьмічоў, Меляхоў, Махалаў, якія хацелі атрымаць сярэднюю адукацыю. (У Геранёнах сярэдняя школа была адкрыта толькі ў 1962 годзе).
Верш "Школа у Кудэйшах" напісала былая настаўніца, цяпер упраўляючы справамі Геранёнскага сельсавета Тарэса Вацлаваўна Юруш.

У засені лістоўніц гонкіх,
Паміж таполяў і бяроз
Стаіць Кудэйшынская школа,
З якой звязаў надоўга лёс.
Яшчэ маленькімі бабулі
Сюды йшлі веды здабываць,
А сёння галасы ўнукаў,
Жыццё сцвярджаючы, звіняць.
Звіні, вясёлы смех дзіцячы,
Бурлі крынічкаю жывой…
Пакуль бяжыць дзятва ў школу -
Быць вёсцы вечна маладой.

Пры клубе працавала бібліятэка. Моладзь і дзеці ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах, нават у раённых. Былі аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, прадуктовы магазін, баня. Пастаянна прыязджала перасоўная кінаўстаноўка, затым стала стацыянарная.


У вёсцы было многа таленавітых людзей. Амаль усе жанчыны ўмелі вязаць пруткамі і шындэлкам. Калі заканчваліся палявыя работы, садзіліся за кросны. Ткалі ручнікі, абручы, посцілкі. Асабліва цікавыя ўзоры стваралі Геня Раковіч, Марыя Ждановіч. Марыя Усіновіч шыла для сваёй сям'і і для жанчын вёскі верхняе адзенне. Ядвіга Лось пісала вершы на польскай мове і чытала іх на раённых мерапрыемствах. Нават святары здзіўляліся таленту вясковай жанчыны, якая закончыла толькі 7 класаў польскай школы. Вельмі здольны быў кравец Віктар Вайцяхоўскі. Некаторы час ён жыў у Літве і ў Кудэйшах. Яго звалі толькі Вітас. Ён шыў і жаночую, і мужчынскую вопратку, шапкі. На спрэчку мог увесці нітку ў іголку, залажыўшы рукі за спіну.
Залатыя рукі былі ў Іосіфа Тучкоўскага. Знакаміты бляхар, ведаў сталярскую праву, мог адрамантаваць печ. Цяпер здароўе не дазваляе гэтай любімай справай займацца.
Ці хрысціны, ці вяселле не абыходзіліся без скрыпкі Яна Францавіча Раковіча. Калі я запыталася ў дачкі музыканта Дануты, дзе ж тая скрыпка, то пачула ў адказ: “Скрыпку палажылі бацьку ў труну”.
Шкада, з аднаго боку. Можа, на той скрыпцы ігралі б яшчэ яго ўнукі ці праўнукі.
Знакамітым музыкантам быў і Іван Сянкевіч. У яго былі нават вучні, якіх ён вучыў іграць на баяне. Мне сказалі, што цяпер ён з сям'ёй пражывае ў Салігорску.
Упраўляючы справамі Суботніцкага сельскага Савета Ірына Уладзіславаўна Носуль паведаміла, што на сённяшні дзень у весцы 11 гаспадарак, прапісаны 17 чалавек. Пражывае менш, бо некаторых забралі да сябе дзеці.
Старажыл вёскі - Мар' яна Ціхановіч, ёй 97 год, пражывае ў ўнукаў у Лідзе.
Тут можна пабачыць две студні, выкапаныя яшчэ ў XVIII стагоддзі, яны выкладзены каменем. Шкада, што спілены старадаўнія дубы. Вялікія ліпы ў канцы вёскі - жывыя помнікі прыроды. Яны памятаюць аб былым жыцці пасялення. Ля асірацелых хат - тры гняздоўі буслоў, якія любяць прастор і цішыню.
Калі-некалі тут праедзе легкавушка ці калгасны трактар, або пагранічная машына. Недалёка ад Кудэйшаў - пагранічная мяжа з Літвой, якую абслугоўвае застава "Геранёны".
Ідучы знаёмай вуліцай, вітаюся з жыхарамі. Дзякую Дануце Раковіч і Людміле Глушкевіч за здымкі, успамінаю верш паэта з Баранавіч Раісы Раманчук.

Дзе б сцяжынка
ні блукала -
Выйдзе на дарогу.
Дзе бы я
ні вандравала -
Цягне да парогу.
Той парог драўлянай хаты
У думках прыгадаю,
Хоць няма матулі, таты,
Ды наказ іх маю:
Берагчы сваю зямліцу,
Помніць іх навуку.
Роднай
мовай ганарыцца -
Ёй вучыць унукаў.

Л.УСІНОВІЧ.
Фота з сямейнага архіва.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.