Язык:

Усё навекі дарагое

О малой родине

Якою далёкай не будзе дарога,
Якім бы шырокім не здаўся абсяг.
Вяртайся сюды,
да святога парога:
Адсюль твой пачатак
і тут твой працяг…
(Яраслаў Пархута)

Менавіта гэтыя радкі вяртаюць мяне ў маленства, у маю маладосць, у той прыгожы, мілы і дарагі сэрцу куточак, на маю малую радзіму.
І хоць жыву я ў Мінску і працую на маторным заводзе з 1978 года і палюбіла за гэты час свой завод, які стаў для мяне родным домам, і ў горад Мінск закахана, але ж заўсёды сэрцам і душою, у снах, марах і наяву я там, на сваёй малой радзіме, на Гродзеншчыне, у вёсцы Барава Іўеўскага раёна, дзе я нарадзілася, дзе прайшлі маё дзяцінства і школьныя гады.
Якія прыгожыя мясціны на маёй радзіме! Недалёка ад вёскі працякаюць Нёман і Бярэзіна. Не перадаць словамі прыгажосці таго месца, дзе рака Бярэзіна ўпадае ў Нёман. Гэта проста трэба пабачыць.
Непадалёку ад вёскі пачынаецца Налібоцкая пушча, якая раскінулася на сотні кіламетраў. Вакол вёскі - таксама лес, дзе заўсёды лёгка дыхаецца, а яшчэ ён багаты грыбамі і ягадамі. Асабліва прыгожая вёска ў вясновы час, калі зацвітаюць сады, калі цвітуць бэз, чаромха. І ў наваколлі віруе водар квецення.
Шчасце якое пачуць уранку спевы салаўя! Па-асабліваму добра адчуваеш сябе там ва ўсе пары года. І ўлетку, калі пяшчотнае сонейка сагравае зямлю і днём хочацца схавацца ў цяньку. І восенню, калі ўсё замірае, не чутна спеваў птушак. Лес стаіць ціхі і пануры, і зімой, калі ўсё засыпана белым, пушыстым снегам.
У вёсцы знаходзіцца царква, якая пабудавана вельмі даўно, але з пачатку 60-х і да 2015 года не дзейнічала. Знайш-ліся добрыя людзі з Расіі (таксама выхадцы з нашых мясцін), якія яе паднялі з небыцця, пабудавалі амаль што нанова. І зараз там па выходных днях праходзіць Богаслужэнне, збіраецца шмат людзей. Як дазваляюць час і абставіны, я заўсёды імкнуся наведаць вёску, каб сустрэцца з матуляй, аднавяскоўцамі, каб прайсціся па тых дарожках-сцежках, дзе хадзіла ў дзяцінстве, дзе знаёмы кожны кусток, кожная травінка.

… Не ўяўляю сваю радзіму без беларускай мовы, без народнай песні, якая перадалася мне з малаком маці. Мае бацькі - удзельнікі Бараўскага народнага хору, мама - салістка (50-70-я гады), цудоўна спявалі. На жаль, бацькі ўжо няма.
Раней, калі яшчэ жылі ўсе разам, вялікай сям'ёй (чацвёра дзяцей), мы заўсёды спявалі, на ўсе святы, на ўсе вечарыны. А потым разляцеліся, як птушаняткі са свайго гнязда, але заўсёды, калі збіраемся разам, ні адно свята не праходзіць без песні. Гэтыя песні вяртаюць мяне ў далёкае дзяціства і навяваюць вось такія ўспаміны: ціхі летні вечар, жанчыны вяртаюцца з працы дамоў. І ў гэтую цішыню раптоўна ўрываецца песня. То вясёлая, то сумная, то жартоўная прыпеўка…І на душы такая радасць, такая асалода, такая цеплыня…
Песня заўсёды дапамагае чалавеку. Для мяне песня - гэта тая крынічка, з якой я чэрпаю свае сілы. Калі я спявала ў сталічным калектыве "Хор рускай песні", з канцэртамі мы бывалі і ў маёй весцы. Усе людзі з вялікім зхапленнем слухалі выступленне артыстаў і выказвалі вялікую падзяку. Вяскоўцы не вельмі разбэшчаны канцэртамі ды тэатрамі.Для мяне таксама было шчасцем выступаць перад землякамі, якія ведаюць мяне дзяцінства, бачыць цеплыню іх вачэй, чуць шчырыя апладысменты. Гэта ўсё, разам узятае, і ёсць мая малая радзіма.
Роднай вёсцы я прысвячаю свой верш:

Жыццё так хутка пралятае,
Як тая знічка над зямлёй.
- Бывай, - даўно сказала вёсцы.
І развіталася я з ёй.
Прайшло ўжо нямала часу,
Праходзяць у гораде гады.
Але заўсёды ў сна і марах
Я зноў вяртаюся туды.
І сніцца мн мая хацнка,
І кусцік бэзу, дзе акно.
І вы, мае аднавяскоўцы,
Каго я ведаю даўно.
Жадаю вам зімой і ўлетку
Здарозўя моцнага усім.
Няхац ва любяць вашы дўзеткі
І н6е старэйце вы зусім.
І вам. бацькі, кажуя дзякуй
За ўсё, што дзецям вы далі.
Вучылі нас не толькі працы,
Але і жыць як на зямлі.

З вялікай павагай да землякоў рабоініца мінскага маторнага завода
В. КУДЗІ (Матылевіч).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.