Язык:

Хутарок… Якім ты мне помнішся…

О малой родине

Калі мы маладыя, то не задумваемся - дзе мы жывём, хто крочыць побач з намі. Усё спяшаемся, думаем, што жыццё такое доўгае, і ўсё наперадзе. А калі пражыта большая палова гэтага жыцця, то ўсё часцей у думках і снах вяртаешся ў тыя мясціны, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства - на сваю малую радзіму.

Жылі мы на хутары Кірвелі. Сям'я была вялікая і працавітая: дзед Міхась, тата, мама, два браты і мы - дзве сястры. Я была старэйшая. Бацькі працавалі ў калгасе. Трымалі вялікую гаспадарку. Тата мог выканаць на стройцы любую работу - і зруб скласці, і дах пакрыць. Рабіў бочкі, бойкі, цэбры. Мама ўмела ткаць, таму зімой у хаце заўсёды стаялі кросны. А якія смачныя стравы мама гатавала ў печы: бліны бульбяныя з пахам дыма, верашчаку з кабачкамі, паліўку з грыбамі, бульбачку з костачкай у чугунку, сушаны сыр з маслам, запечаны на скавародцы. А якія смачныя рабілі каўбасы і сушаныя кумпякі! Многае з гэтага і я цяпер гатую сваім дзецям і ўнукам.
Дзед таксама быў добрым гаспадаром, мог выканаць любую работу. Знаў грыбныя месцы, ягадныя. Любіў, каб быў ва ўсім парадак, каб кожная рэч ляжала на сваім месцы. Для сваіх і суседскіх дзяцей майстраваў розныя тачкі, ружы выразаў, - таму ўсе дзеці гулялі толькі ў нас на падворку.
Суседскія хаты стаялі паблізу адна каля адной. У Альшэўскіх і Юдыцкіх на двары былі зроблены невялікія пячуркі, на якіх летам гатавалі вячэру, а мы, дзеці, на ражончыку смажылі сала і на вугольчыках пяклі бульбу. Ад тых прысмакаў такі пах плыў у паветры! Дым ад вогнішча змешываўся з густым туманам, які слаўся па зямлі, і ў гэтым белым воблаку чулася мыканне кароў, якія вярталіся з пашы дамоў. Надыходзіў вечар.
Восенню, калі былі пароблены ўсе палявыя работы, у нас у доме па вечарам збіраліся суседзі. Электрычнасці не было, вісела лампа-керасінка. Мужчыны ігралі ў карты, абгаварывалі апошнія навіны. Дзедаў брат Антук расказваў пра вайну: ён з баямі дайшоў да Берліна, меў узнагароды.
Жылі на хутары дзве сястры, Хіма і Каця, - яны былі ў час вайны бежанкамі са Смаленску. Хіма была сляпая. Чагосьці Каця паехала ў Расію, там трапіла ў турму, Хіма засталася зусім адна. Усе суседзі і людзі з вёскі дапамагалі беднай жанчыне: насілі ваду, прадукты. Мама не аднойчы адпраўляла мяне малую паразмаўляць з пакрыўджанай лёсам небаракай.
Жылі дружна. Калі, бывала, жанчыны чагосьці паміж сабой паспрачаюцца, то мужчыны ў гэтыя спрэчкі не ўмешываліся. Спрэчкі і разлад былі кароткімі.
Усё самае лепшае было на нашым хутары: і сонца свяціла ярчэй і даўжэй, і ночы былі цяплейшымі, з салаўінымі песнямі, і трава-мурава пад нагамі слалася, бы шоўк. А колькі было ў лесе грыбоў, арэхаў, буйных суніц і маліны.
Цяпер ужо німа нашага хутара, нашых суседзяў і нашых хат. А поле вакол нашага жыхарства, на якім каласілася збажына, жоўтае мора лубіна зараслі лесам. Але ніколі ў памяці не зарасце сцяжынка, якая нас вывела ў людзі, сцяжынка на маю радзіму бацькоў, на мой родны хутарок.

P.S. Я жыву цяпер у Маладзечненскім раёне ў аграгарадку Гарадок. На пенсіі, мне 60 год.
Пяць гадоў назад у "Іўеўскім краі" быў надрукаваны мой нарыс "Дакторка". І яшчэ я напісала верш. Я яго пісала для брата 5 год назад на юбілей. Але ён прысвечаны нашым бацькам, суседзям. Калі радня збіралася разам, заўжды ўспаміналі сваё дзяцінства. І вось я вырашыла пра гэта напісаць.
Я не паэтка, пісала пра тое, пра што гаварыла душа. Можа хто, прачытаўшы, пажадае ўспомніць сваіх бацькоў, сваю хату, сваю спадчыну.

Я ў памяці вяртаюся
ў дзяцінства хату -
У родны свой куток, свой хутарок.
Яшчэ жывыя там мой дзед,
і мама з татам,
І з коміна над дахам
усім відаць дымок.
Як сонца з ранку толькі двор асвеціць,
У такт забарабаняць Юзік і Антук:
Чуваць здалёк - дзядуля касу клепіць,
Нясецца звон над полем -
тук-тук-тук…

Р. ШЧЭРБАЧЭВІЧ (ВАРАНЮК).
Маладзечненскі раён.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.