Язык:

Чапунька - блакітны скарб малой радзімы

О малой родине

Вялікае ўздзеянне на жыццё малых рэк аказвае чалавек у працэсе сваёй дзейнасці і адпачынку. У выніку чаго малыя рэкі засмечваюцца і знікаюць, а берагі рэк разбураюцца.

Ужо другі год у Лелюкінскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе дзейнічае экалагічны пост, які сочыць за чысцінёй берагоў ракі Чапунька ў вёсцы Лежневічы і Альшанка ў аграгарадку Лелюкі.
А ўсё пачалося з турыстычнага паходу "Сцяжынкамі малой радзімы", калі вучні 3 класа мінулым летам прайшлі па маршруце "Лелюкі - Лежневічы - Круплі". Прыемна было любавацца прыгажосцю ракі Чапунька, аднак і праблемы яе былі відавочныя. Зарослыя цяжкадаступныя берагі, а па берагах смецце ў выглядзе пластыкавых і шкляных бутэлек. Так была выбрана тэма навукова-даследчай работы вучня 4 класа Мікіты Буяка "Змяненне рэчышча ракі Чапунька".
У даследаванні ракі Чапунька прымалі актыўны ўдзел ўсе навучэнцы 4 класа. У выніку вывучэння і назіранняў пазнаёміліся з малымі рэкамі Іўеўскага раёна, вывучылі экалагічныя праблемы ракі Чапунька, сабралі цікавыя звесткі з гісторыі ракі.
Даведаліся, што назва ракі Чапунька пайшла ад месца, дзе яна ўпадала ў Заходнюю Бярэзіну, каля вёскі Малая Чапунь. Раней раку яшчэ называлі Шыльвянка. Ад назвы вёскі Шыльвы, каля якой яна працякала. Рака была шырокая і паўнаводная. Каля маста шырыня была 36 м, а глыбіня 3,6 м, але ў некаторых месцах была і па пояс. Рыбы было столькі, што кошыкамі можна было яе лавіць. Аднак прайшоў час і рака Чапунька моцна змянілася.
Было ўстаноўлена, што Чапунька змянілася ў час меліярацыі, калі была штучна выпрамлена. Экалагічнай праблемай з'яўляецца актыўнае сельскагаспадарчае выкарыстанне прылягаючай тэрыторыі, у выніку чаго змяняецца стан воднага аб'екта. У рэчышчы з'яўляюцца невялікія астраўкі, па берагах расце буйная расліннасць.
З кастрычніка 2017 года па лістапад 2018 года вучнямі вёўся дзённік назіранняў за рэжымам работы ракі Чапунька каля вёскі Лежневічы. У выніку была зроблена выснова, што колькасць ападкаў і тэмпературны рэжым таксама прыводзяць да змянення ракі.
Работай хацелі прыцягнуць увагу вучняў да аховы акружаючага асяроддзя. У нашым класе створаны экалагічны пост. Характэрнай асаблівасцю яго з'яўляецца тое, што дзеці экалагічную культуру набываюць не па падручніках, а прымаючы непасрэдны ўдзел у прыродаахоўных мерапрыемствах. Навучэнцы праводзяць уборку забруджаных берагоў рэк, распаўсюджваюць экалагічныя лістоўкі, вядуць гутаркі з мясцовым насельніцтвам. Вынікі даследавання прадставілі ў выглядзе лэпбука і інтэрактыўнай карты вучням пачатковых класаў, каб яны ведалі свой край, беражліва адносіліся да ўсяго, што нас акружае.
Рэкі не ўмеюць размаўляць, аднак адчуваюць добрыя да сябе адносіны. Мы хочам захаваць гэты блакітны скарб малой радзімы нашым продкам!

М. Ленцэвіч,
класны кіраўнік 4 класа
Лелюкінскага дзіцячага сада - CШ
і яе вучні.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.