Дарагія пілігрымы!
Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адзначае свой 25-гадовы юбілей. Урачыстасці ў Тракелях адбудуцца 12 і 13 ліпеня, а наша XXII пешая пілігрымка Дэканату Іўе распачнецца раніцай 8 ліпеня святой імшой у вёсцы Сурвілішкі. Запісацца ў пілігрымку можна ў свайго пробашча ці па спасылцы: https://forms.yandex.ru/u/5d03ca8219621d0e0e869577/
Інфармацыя, якая датычыць нашай пілігрымкі, будзе паяўляцца ў гэтай групе і на instagram старонцы https://www.instagram.com/piligrimka_ivie_trokieli/?h..
Працяг пілігрымкі будзе 5 дзён, але будзе зменены маршрут (аб гэтым паведамім пазней).
Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 6 ліпеня а 19 гадзіне ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
Для ўдзелу ў пілігрымцы пры сабе трэба мець:
Кубак, лыжку, міску
Зручны абутак
Адпаведнае адзенне
Асабістыя лекі
Ружанец
Узнос 12 рублёў.
Маці Божая Тракельская - маліся за нас!