ivyenews.by

Не кармі вадаплаўных птушак хлебам!

Экология. Сфера особого внимания

Гэта шкодзіць іх здароўю і забруджвае вадаёмы. Не адвучвай птушак карміцца самастойна. Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё пры ўмове, што будуць харчавацца натуральнай ежай: воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі – а нетым, што кідаюць людзі.

Польскія ветэрынары пішуць, што ў гэтага лебедзя-шыпуна парушэнне развіцця сустава, якое называецца «крыло анёла» (angel wing) і развіваецца, калі ў ежы зашмат вугляводаў – звычайна са зʼедзенага птушкай белага хлеба. Гэтае парушэнне не лечыцца, з часам птушка траціць здольнасць да палёту. Калі ласка, не кармі птушак хлебам. Яны выдатна знойдуць сабе корм нават узімку. Дзікія птушкі павінны заставацца дзікімі.

Раскажы аб гэтым сябрам і родным, каб яны таксама не нашкодзілі птушкам.

ЧЫМ КАРМІЦЬ?

Читайте ещё:



Оставить комментарий