Язык:

Зніклыя фальваркі

О малой родине

Фальварак - ад польскага слова "folwark", ад нямецкага " vorwerk", па-руску - "имение", па-беларуску - "маёнтак"

У мяне ёсць польская карта пачатку XIX стагоддзя, на якой можна ўбачыць усе населеныя пункты цяперашняга Іўеўскага раёна. Два гады таму назад я пісала на тэму зніклых вёсак Геранёнскага сельсавета. Сёння раскажу пра два фальваркі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Суботніцкага сельсавета.

Гэта былі двары з шэрагам забудоў і зямлёй, на якой вырошчваліся лён, каноплі, бульба, жыта, дзе гадавалася жывёла для ўладальніка і на продаж.

Прайсці па дадзеным маршруце мне дапамог дырэктар прыватнага прадпрыемства "Геранёнскія кветкі" Сяргей Шаталаў.

Сяргей - былы вучань нашай школы. Цяпер у яго шмат захапленняў: паляванне, пчалярства, мінералогія, археалогія і іншыя.

Спачатку мы пабывалі ў былым фальварку "Альфрэдава". Гэта недалёка ад вёскі Дварчане.

Да нашых дзён засталіся руіны будынкаў. На адным з каменняў добра відаць год пабудовы: 1828.

Вышыня каменных сцен - больш трох метраў, даўжыня - каля трыццаці метраў. 

Ці гэта было зернясховішча, ці канюшня? 

Думаю, што назва фальварка паходзіць ад імя ўладальніка Альфрэда.

На карце абазначана паселішча "Анна Поль". Цяпер гэта вёска Аднаполь. Калі яе перайменавалі - невядома.

За вёскай Дварчане знаходзіцца фальварак "Трыпля". Ад даўніх будынкаў нічога не засталося. Толькі па перыметру двара растуць велізарныя дрэвы.

А пры ўездзе ў фальварак гаспадары ставілі двух'ярусныя капліцы. Такія капліцы мы бачым у Бердаўшчыне, Ліпнішках, Геранёнах, Квяткоўцах. Ёсць капліцы і ля былога маёнтка Трыпля. Праўда, у часы атэізацыі была знятая фігура святога ці святой у другім ярусе і крыж, які стаяў зверху капліцы.

Месца вакол дагледжана, пастаўлена металічная агароджа. Можа, калісьці знойдуцца спонсары, каб аднавіць гэты помнік, як гэта зрабіла кіраўніцтва прадпрыемства "Гронема" (Бердаўшчына).

Нядаўна сустрэлася з Марыяй Юзафаўнай Шчыкна, якая нарадзілася ў 1923 годзе ў вёсцы Лынтуп. Цяпер яна пражывае ў вёсцы Казары Геранёнскага сельсавета. Жанчына расказала пра Трыплю, бо яна там вучылася ў пачатковай польскай школе ў 30-ых гадах мінулага стагоддзя.

Давайце вывучаць невядомыя старонкі гісторыі нашай зямлі!

А. Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.