Язык:

Зімовая пара добрых спраў. У Геранёнскай сярэдняй школе ўжо не адзін год працуе валанцёрскі атрад “Крок насустрач”

Хорошие дела

Валанцёрства - добраахвотнае выкананне грамадскіх абавязкаў па аказанні дапамогі іншым людзям, таму, добраахвотна ўскладаючы на сябе абавязкі ў адносінах да суграмадзян, чалавек удасканальваецца духоўна. У яго з'яўляюцца якасці, па сутнасці, якія з'яўляюцца праявай грамадзянскай адказнасці, імкненне да пазітыўнай самарэалізацыі, разуменне актуальнасці сучасных праблем.

У Геранёнскай сярэдняй школе ўжо не адзін год працуе валанцёрскі атрад  “Крок насустрач”. Асноўным накірункам атрада   з’яўляецца  сацыяльны,  аказанне дапамогі інвалідам, ветэранам працы, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям.

Штотыдзень кіраўнік атрада з валанцёрамі накіроўваюцца ў вёскі мікрараёна школы  з прпановай сваёй дапамогі..

За валанцёрскім атрадам  замацаваны  вёскі, таму жыхары ўжо ведаюць сваіх дабрачынцаў. Так за валанцёрскім атрадам “Крок насустрач” замацаваны населеныя пункты Дайнава, Ядуці, Роўбавічы, Сураж, Жылі, Закрэўшчына,   дзе пражываюць  у асноўным людзі  пажылога ўзросту. Напрыклад, на мінулым тыдні валанцёры завіталі да  адзінока пражываючай жыхаркі вёскі Сураж, Ціхановіч Марыі Іванаўны. Марыя Іванаўна мае 85 гадоў, ўсе свае працоўныя гады прысвяціла кваліфікаванай  дапамозе іншым людзям, бо яна - былы медыцынскі работнік.

Заходзячы ў хату валанцёры  бодра вітаюцца і пытаюць пра здароўе пажылых, затым прапануюць дапамогу. Прыходзіцца выконваць розныя віды работ: уборка двароў ад снегу,  прыбіранне дамоў і кватэр, чыстка пакаёвых дорожак, праціранне пылу, паліўка пакаёвых кветак, вынас  мусару ў кантэйнеры, дастаўка вады і дроў ў дамы і іншае.

Часам  састарэлыя бабулі і дзядулі просяць проста прысесці і паразмаўляць, расказаць пра падзеі і справы  сучасных дзяцей, а самі  таксама  стараюцца распавядаюць пра іх былыя школьныя гады. І як прыемна, калі на вуснах пажылых людзей ззяе ўсмешка і добры  эмацыянальны настрой.

Хачу адзначыць,  што акцыя “ Зімовая пара добрых спраў, якая ў гэтую зімовую пару набрала маштабныя абароты па аказанню дапамогі,  чарговая. Валанцёры  ўжо правялі шэраг акцый  па наведванню і аказанню дапамогі   пажылым грамадзянам: “Утульны двор - цёплы дом”, ”Пажылым клопат і ўвагу”, “Спяшаемся рабіць дабро”, “Створым утульнасць разам”  і іншыя.

Самымі актыўнымі валанцёрамі атрада  з’яўляюцца  Місура Мікіта, Гілінская Дар’я, Вельб Караліна, Вельб Паліна, Сухалет Аляксей, Бабніс Паліна, Аніхоўская Таісія, Юруш Андрэй. У гэтых вучняў заўжды знаходзіцца час  на аказанне міласэрнасці і дабрыні для іншых.

Зіма зімой , забавы забавамі, а ў валанцёраў шмат спраў. Патрэбна паспець дапамагчы тым, каму патрэбна дапамога, падтрымка, і проста прыемная ўсмешка і добрае слова. У адказ валанцёры атрымоўваюць  шчырыя словы ўдзячнасці ад падапечных за дабрыню, чалавечнасць і бескарыслівасць.

Тарэса  Гілінская,  кіраўнік валанцёрскага атрада  “Крок насустрач” Геранёнскай СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.