ivyenews.by

Мы – сябры птушак. У яслях-садзе аг.Геранёны прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню птушак

Экология. Сфера особого внимания

У яслях-садзе аг.Геранёны прайшоў тэматычны тыдзень «Птушкі – нашы сябры», прысвечаны Міжнароднаму дню птушак. На працягу ўсяго тыдня з дзецьмі мы гутарылі пра птушак, чыталі казкі і апавяданні, слухалі птушыныя галасы, разглядалі карцінкі розных птушак,   малявалі,  назіралі за птушкамі на прагулцы. Каб падтрымаць цікавасць дзяцей да тэмы “Птушкі” і замацаваць іх веды, былі праведзены дыдактычныя гульні “Назаві птушку, якой не стала”, “Адгадай па апісанню”, “Чые дзеткі”,  рухомыя гульні  “Верабейчык і аўтамабіль”, “Хто дзе жыве”. 

Цікава прайшлі падарожжы па экалагічнай сцежцы па маршруту “Птушыны гарадок”  з удзелам гаспадара сцежкі “Казачнага Лесавічка”. Рабяты разам з Лесавічком разважалі: “Як жывецца нашым пярнатым сябрам?”, “Што адбудзецца, калі людзі не пабудуюць для птушак шпакоўні і кармушкі”,  рашалі праблемная сітуацыі: “Што будзе з птушкамі, калі яны не адляцяць у цёплыя краіны”, гулялі ў розныя гульні. А самым запамінальным для дзяцей прайшоў майстар-клас па вырабе шпакоўні, які правёў “Казачны Лесавічок”. Дашкольнікі не толькі ўбачылі, але і самі паўдзельнічалі ў працэсе стварэння жылля для птушак. Лесавічок дапамог  замацаваць шпакоўню на дрэве пляцоўкі ясляў-сада. А таксама рабяты засялілі птушак, вырабленых сваімі рукамі у “птушыны домік”, які абараняе “Мудрая Сава”.

Бацькі таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі тэматычнага тыдня. Хатнім заданнем для іх было – выраб птушак з непрыдатных матэрыялаў, какошнікаў, касцюмаў для правядзення экалагічных забаў, гульняў, інсцэніровак. Атрыбуты атрымаліся розныя па велічыне і выкарыстанаму матэрыялу, складаныя па канструкцыі і геніяльныя па задуме.  

Вынікам завяршэння мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню птушак, стала правядзенне экалагічнай акцыі “Сябры птушак”, падчас якой быў сабраны корм для птушак (збожжа, семечкі, хлебныя крошкі).

Самае галоўнае – дзеці зразумелі, што ў нашых сілах дапамагаць птушкам. Рабяты паабяцалі ахоўваць крылатых сяброў і клапаціцца пра іх. Вядома, птушкі не ўмеюць гаварыць, але яны абавязкова аддзячаць за добрае стаўленне сваім выдатным спевам.

Ірына Скрыпская, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада аг.Геранёны.

Читайте ещё:



Оставить комментарий