ivyenews.by

Запрашаем усіх людзей павышаць сваю культуру –збіраць макулатуру!

Экология. Сфера особого внимания

Запрашаем усіх людзей павышаць сваю культуру –збіраць макулатуру!

Я думаю, многія з вас, памятаюць часы, калі для школьнікаў здача макулатуры была грамадскім абавязкам. Нашы бабулі і дзядулі, мамы і таты часта ўспамінаюць, як у свае школьныя гады, будучы піянерамі, збіралі макулатуру. Традыцыя гэтая жывая і сёння. Штомесяц, у рамках шостага школьнага дня, актывісты БРСМ і БРПА Геранёнскай сярэдняй школы  арганізоўваюць працоўную акцыю “Здай макулатуру – спасі дрэва!”, асноўнай мэтай якой з'яўляецца імкненне да захавання навакольнага асяроддзя і рэсурсазберажэння, беражлівых адносін да прыроды.  Выключэннем не стаў і гэты суботні дзень. 10 красавіка, геранёнскія школьнікі далучыліся да  добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу – 2021”, падчас якой быў арганізаваны збор другаснай сыравіны. На дапамогу вучням прыйшлі і іх бацькі. Агульнымі намаганнямі сабралі 327 кілаграм макулатуры.

Трэба адзначыць, што ў нашай школе праводзіцца вялікая работа па   экалагічнаму выхаванню. Так, класнымі кіраўнікамі праводзяцца класныя гадзіны “Збяром макулатуру – спасём дрэвы”, дзе вучням расказваецца аб тым, што такое макулатура, што з яе можна зрабіць, якое вялікае значэнне мае яе пераапрацоўка для зберажэння рэсурсаў нашай краіны.

Самыя актыўнымі вучні 9 класа правялі інфармацыйную акцыю “Праяві сваю культуру – збірай макулатуру”. Навучэнцы з лозунгамі і лістоўкамі выйшлі на вуліцы аграгарадка, з заклікам не засмечваць вуліцы папяровымі адходамі, не выкідваць прачытаную літаратуру і ўсякае папяровае смецце, а ўсё складаць, а потым здаваць у макулатуру. Жыхарам аграгарадка вучні прапанавалі сваю дапамогу ў зборы папяровай другаснай сыравіны. Для школьнікаў гэта і экалагічнае выхаванне – яны дапамагаюць выратаваць лясы ад высечкі, а экалогію – ад забруджвання, і грамадская праца.

Многія нават не задумваюцца, што адбываецца з газетай, часопісам або брашурай пасля таго, іх яе прачытюць? Што адбываецца са спісаным сшыткам або састарэлым падручнікам, калі іх выкінуць, яны апынуцца на сметніку, дзе ім давядзецца дагніваць сярод іншага смецця. А вучні нашай школы з упэўненасцю могуць сказаць, што калі вы здадзіце паперу як другасную сыравіну, то яна атрымае другое жыццё, што збор і перапрацоўка макулатур -  добры спосаб не толькі скараціць колькасць смецця, але і паменшыць высечку лясоў.

Збіраючыся выкінуць непатрэбны часопіс або газету ў смецце, падумайце - ці не лепш аднесці іх у  школу, дзе чакаюць вас члены працоўнага сектара і з вялікім жаданне і падзякай прымуць у вас макулатуру. Такі жэст - гэта не толькі клопат пра будучыню ўсёй планеты, але і спосаб дапамагчы самому сабе, адчуваць сябе лепш, дыхаючы паветрам, у якім дастаткова кіслароду.

Збяром макулатуру разам, тым самым прынясём карысць сабе і навакольным!

Т.Здончык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Геранёнскай СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий