ivyenews.by

У касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбудзецца прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага "Касцёлы Беларусі"

Что? Где? Когда?

24 красавіка ў касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі  адбудзецца прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага "Касцёлы Беларусі".

Выданне прысвечана 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яно складае серыю з пяці кніг аб каталіцкіх святынях Беларусі. У ім прадстаўлены дакументальныя фотаздымкі шматлікіх “архітэктурных славутасцей” нашай Бацькаўшчыны. Кожная кніга серыі прысвечаны адной з дыяцэзій Беларусі, а аб Гродзенскай дыяцэзіі складаецца з дзвюх тамоў.

Выстава будзе працаваць пасля Імшаў у 8, 10 і 12 гадзін. Таксама можна будзе прыдбаць кнігі і паразмаўляць з аўтарам, які, дарэчы, паходзіць з Іўеўшчыны. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий