ivyenews.by

Сёння жадаючых наталіцца прыгажосцю роднай прыроды запрашае брэндавае свята "Ліпнішкаўскія сенакосы"

Что? Где? Когда?

Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі ў вёсцы распачынаецца  нарыхтоўка сена. Сенажаць з’яўляецца не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай весялосцю.

Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 11 чэрвеня 2022 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.

У праграме :

  • раённы конкурс па ручному сенакашэнню“Касец - 2022”;
  • канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
  • дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”;
  • эстрадны канцэрт салістаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;

     -   дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”

На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворкі “Сялянскія  прысмакі”; майстар-класы  па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”; па вырабу лялек “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

         Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўкуПрэзентацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Читайте ещё:



Оставить комментарий