Язык:

Прымайце ўдзел у выстаўцы-конкурсе «Матулін каравай»

Что? Где? Когда?

Уладальнікі Гран-пры атрымаюць 140 рублёў.

20 жніўня ў Свіслачы ўпершыню будзе ладзіцца каравай-фэст «Бацькава булка». У рамках гэтага вялікага свята хлеба плануецца правядзенне выстаўкі-конкурсу «Матулін каравай», інфармуе "Свіслацкая газета".

Да ўдзелу ў выстаўцы-конкурсе «Матулін каравай» запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку пекары-аматары, хатнія гаспадыні, заўсёднікі клубаў па інтарэсах. Калі вы любіце завіхацца каля цеста, гэтае кулінарнае спаборніцтва якраз для вас.

На конкурс кожны ўдзельнік прадстаўляе адзін выраб у адной намінацыі. Калі гэта «Традыцыйны каравай» – то ў хатніх умовах па традыцыйным рэцэпце гатуецца пірог, каравай ці булка (добра, калі выраб мае сваю сямейную гісторыю). У намінацыі «Сучасны каравай» спаборнічаюць кандытарскія вырабы, якія ўяўляюць сабой кампазіцыю, аб’яднаную агульнай тэматыкай, таксама гэта можа быць пірог ці торт, прыгатаваны без выпечкі з ужо гатовых інгрэдыентаў, напрыклад, пернікавы ці зефірны.

Прыгатавалі – лічы, палову справы зрабілі. Другая палова – прэзентаваць свой выраб, расказаць пра тэхналогію прыгатавання, рэцэптуру, гісторыю і, вядома, не забыцца пра дэгустацыю: не паспрабуеш – не ацэніш смакавыя якасці стравы. Абавязкова прыдумайце для свайго печыва назву!

Багата караваяў – багата ўзнагарод. У абедзвюх намінацыях прадугледжаны Гран-пры, першае, другое і трэцяе месцы. Звярніце ўвагу: уладальнікі Гран-пры атрымаюць грашовае ўзнагароджанне ў памеры 140 рублёў, за першае месца – 125, за другое – 110, за трэцяе – 90. Таксама журы адзначыць канкурсантаў у спецыяльных намінацыях: «Кулінарная спадчына», «Смак дзяцінства», «Самы вялікі каравай», «Арыгінальная прэзентацыя», «Незвычайнае спалучэнне інгрэдыентаў», «Арыгінальнае афармленне».

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з паметкай «Конкурс «Матулін каравай» да 11 жніўня, ці па тэл./факсу 3-34-82.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.