ivyenews.by

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Зоркі Іўеўшчыны»

Что? Где? Когда?

Паважаныя іяўчане і госці горада Іўе!

13 лістапада 2022 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Зоркі Іўеўшчыны».

Зоркі таленту, натхнення і энергіі запаляць удзельнікі дзіцячых аматарскіх калектываў аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы дзяржаўнай установы культуры«Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу».

Мэтай агляду-конкурсу з’яўляецца пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 год уключна.

Кампетэнтнае жюрыадзначыць сцэнічную культуру, артыстызм, арыгінальнасць выкананняі вызначыць пераможцаўу розных намінацыях і ўзроставых групах.

Фота з архіву.

Аргкамітэт.

Читайте ещё:



Оставить комментарий