ivyenews.by

На небасхіле - зоркі Іўеўшчыны. Запрашаем на раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці

Что? Где? Когда?

13 лістапада 2022 года ў 11:00 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Зоркі Іўеўшчыны».

Зоркі таленту, натхнення і энергіі запаляць удзельнікі дзіцячых аматарскіх калектываў аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».
Мэтай агляду-конкурсу з’яўляецца пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў уключна.
Кампетэнтнае журы адзначыць сцэнічную культуру, артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах.

Уваход свабодны.

Читайте ещё:



Оставить комментарий