Язык:

Жыццё як яно ёсць. Літаратурныя замалёўкі Галіны Нічыпаровіч

Не сядай на пянёк

У дзяцінстве я была дужа непаседлівай, непаслухмянай. Са мной часта нешта здаралася: то маме на калаўроце накручу сукаратак, то перад самай школай напаруся на ржавы цвік (нага распухла, як тая калода!), то на рабіне павісну альбо на швейнай машынцы свой палец прашыю… Во дзе крыку было! А ўжо слёз…
А найбольшы жах я перажыла ў лесе. Падышла наша чарга пасвіць кароў (іх шмат было: у кожным двары па адной, дзве, а то і па тры, не тое што цяпер: на трыста двароў – усяго 4!) А тады…
Сабралі мы статак. Я за ім ззаду іду і ледзве ногі перастаўляю, бо яшчэ зусім малая, бо дзень толькі займаецца і спаць вельмі хочацца. А тата наперадзе крочыць, пазірае, каб самая шустрая з рагуль не шмыгнула дзе ўбок. І я павінна глядзець, каб ніводная з кароў не адбілася, не адстала…
Такім вось парадкам мы гонім статак у лес, бо іншай пашы няма. На калгасную сенажаць – барані божа: бяды не абярэшся… А ў лесе ж месцамі прагаліны ёсць, палянкі, дзе травы ўдосталь.
На адной з такіх палян трава была мне амаль у пояс, каровы запыніліся, прыхінуліся і толькі хвастамі пакручваюць – ці то ад аваднёў, ці то ад шчасця...
А калі добра ім, то пастухам тым больш. Думаю, дай трошкі адпачну – адну толькі хвіліначку… Прысела на пянёк, вочы самі заплюшчыліся, не заўважыла, як заснула.
Колькі часу прайшло – не ведаю. Гэта цяпер малыя кату па пяту, а ўжо з залатымі завушнічкамі скачуць ды з мабільнымі тэлефонамі. Я пра гадзіннік у тыя гады і не марыла.
Прахапілася і сцяміць не магу, дзе я, чаму ў лесе, дзе дом, колькі часу. А пасля – як хто бомкай па лбе: а дзе ж каровы?!
Хачу паклікаць тату – ад страху голас прапаў. Ісці таксама не магу, бо ногі не трымаюць. Ды і не ведаю, куды… Але ж і на пні не сядзець. Тыцнулася ў адзін бок у пошуках таты, кінулася ў другі, трэці. Нідзе нікога, толькі лістота шапоча. Нарэшце хапіла розуму – стала прыглядацца да слядоў. Ага, каровы ў той бок пайшлі. Я следам. І подбегам, подбегам…
Потым тата мне казаў, што па лесе я прабегла недзе з кіламетр. Мне ж здалося, што цэлых дзесяць. Сіл не было. Ад радасці, што статак знайшла і тату, слёзы паліліся ручаём!
Навука была. Пасля гэтага выпадку, адпасваючы кароў, я над імі крукам стаяла: каб прысесці ды адпачыць – ні-ні і ў думках не было!

Не супала…

Напрадвесні дзед Раман выйшаў пагрэцца на сонейка, сеў на лаўку, прытуліўшы да нагі кіёк ды стаў назіраць за суседам.
Той з самай раніцы корпаўся ў машыне, а ўрэшце выцер рукі, абтрос пясок з бруднага камбінезона, падсеў да старога ды, зацягнуўшыся дымком ад цыгарэты, спытаў, як жа так атрымалася, што дзед (і не зломак, і не гультай як быццам) застаўся бабылём, – не жаніўся? Быць , маўляў не можа, каб дзевак ды баб не было, каб не любіў ніводнай?!


– Былі, браток! – усміхнуўся стары. – І любіў, але… Сарамлівасць згубіла.
– Як? Ты не ведаў, што з ёй рабіць? – здзівіўся дзяцюк. – Чарку-другую для храбрасці і наперад!
– Ды спрабаваў, – прызнаўся дзед. – І дарэмна: пакуль цвярозы, я дзяўчат баяўся, калі вып′ю, – яны мяне… Так сваю і прамаргаў. Думаў, жыццё яшчэ доўгае – паспею. А яно , брат, куляй і міма… Глядзі, каб сам да таго ж не дакаціўся.
Засвой мой урок і не зрабі сваіх памылак.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Галіна Нічыпаровіч.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.