ivyenews.by

16-17 красавіка 2016 года адбудзецца абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Что? Где? Когда?

Па традыцыi кожны год фестываль праходзіць у Iўе i Ваўкавыску:

  1. 16 красавікаў 12:00 у ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (г.Іўе, вул. К.Маркса, 1);
  2. 17 красавіка ў 11:00 у ДУК “Ваўкавыскі гарадскі дом культуры” (г.Ваўкавыск, вул. Савецкая, 16).

 

Фестываль праводзiцца ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, далейшага развiцця i папулярызацыi традыцый аматарскай мастацкай творчасцi, арганiзацыi вольнага часу ветэранаў, павышэння мастацкага ўзроўню, выканальнiцкага майстэрства i сцэнiчнай культуры аматарскiх ветэранскiх калектываў мастацкай творчасцi, узбагачэння iх рэпертуару лепшымi ўзорамi айчыннай i сусветнай мастацкай культуры.
У абласным фестывалі прымаюць удзел лепшыя ветэранскія харавыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы, якія прайшлі адборачныя туры ў раёнах і гарадах Гродзенскай вобласці.
Па выніках выступленняў журы вылучае лепшы калектыў для ўдзелуў заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца ў 2016 годзе ў г.Мінску.

Читайте ещё:



Оставить комментарий