ivyenews.by

Анонсы культурна-відовішчных мерапрыемстваў Іўеўшчыны на 20 жніўня

Что? Где? Когда?

Дзень добры, суседзі!

У аграгарадку Суботнікі пройдзе першы этап свята-конкурсу "Дзень добры, суседзі!". 

У 17.00 на пляцоўцы каля ўстановы культуры вас чакаюць:

-урачыстае адкрыццё свята;

-канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны (гасцей) і аг. Суботнікі (гаспадароў);

 -спартыўныя спаборніцтвы паміж камандамі аг.Суботнікі і Геранёны;  

 -конкурсна-гульнёвыя праграмы  для дзяцей і дарослых;

 -выставы народнай творчасці "З бабулінага куфра" (гаспадароў і гасцей);

 -падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшага гаспадара сядзібы "Пан Гаспадар",  на лепшага кулінара з дэгустацыяй страў "Пальчыкі абліжаш", на лепшую маладую сям'ю (візітка) "Мая сям'я - лепшая ў свеце", на лепшую вуліцу (па меркаванні вёсак-удзельнікаў) “Вось гэта вуліца!”.

У памяшканні аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Субботнікі  з 22.00 да 04.00 - танцавальна-лазернае шоў. Кошт білета - 5 руб. 

Мой родны кут      

Рэгіянальнае свята "Мой родны кут" адбудзецца ў аг. Лелюкі ў 17.00 на пляцоўцы каля школы. 

У праграме:

- канцэрт-віншаванне "У краі родным" з удзелам калектываў аматарскай творчасці сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі; 

- канцэртная праграма "Вітаем, віншуем, жадаем" (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1).

У памяшканні клубнай установы аг.Лелюкі з 14.00 да 17.00 адбудзецца дзіцячая пенна-лазерная дыскатэка (кошт білета - 3 руб.), з 22.30 да 04.00 - рэтра-відэа-пенна-лазернае шоў праграма (Кошт білета - 5 руб.)

Працуюць: выстава народнай творчасці, гандлёвыя рады, дзіцячы гульнёвы комплекс "Чароўны горад".                                                                                

Летні адпачынак

Для моладзі і ўсіх, хто малады душой, у аддзелах культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі  і аг.Ліпнішкі з 22.00 да 04.00 пройдуць  танцавальна-лазернае шоў і  пенна-лазерная дыскатэка. 

Кошт білета - 5 руб.   

Читайте ещё:



Оставить комментарий