ivyenews.by

Запрашаем на свята "Славім хлеб і рукі залатыя!"

Что? Где? Когда?

Паважаныя іўяўчане 

і госці горада Іўе!

Запрашаем вас 19 лістапада 2016 года на свята "Славім хлеб 

і рукі залатыя!", прысвечанае 

Дню работнікаў сельскай гаспадаркі 

і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

У праграме:

9.00-13.00 плошча Камсамольская:

святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя "Іўеўскі гасцінец" (выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў);

выстава-продаж прадукцыі майстроў дэкаратыўна-пракладнога мастацтва "Скарбаў россып залаты";

09.00 - 13.00 

пляцоўка каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу:

выстава святочных тэматычных падворкаў камунальных сельскагаспадарчых уні-тарных прадпрыемстваў раёна;

09.10 - 11.00 

канцэртная пляцоўка каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу:

святочны канцэрт "Спявай, чароўная Зямля!" - выступленне творчых калектываў раёна;

10.00-10.50 - файе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу:

выступленне ансамбля інструментальнай музыкі "Рафіка" "Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў"; 

выставы "Залатая саломка", "Дары восені";

11.00 - глядзельная зала 

цэнтра культуры і вольнага часу:

ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі "Славім хлеб і рукі залатыя!";

канцэрт народнага ансамбля беларускай музыкі "Чабарок";

канцэрт ДУК "Лідскі эстрадны аркестр".

Аргкамітэт.

Читайте ещё:



Оставить комментарий