Запрашаем вас на раённы фестываль патрыятычнай песні "Сэрдца зямлі маёй", які адбудзецца 29 студзеня 2017 года ў 11.00 у памяшканні дзяржаўнай установы культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу".
У фестывалі прымуць удзел салісты і калектывы ва ўзросце ад 10 да 31 год з устаноў культуры Іўеўскага раёна. Атрымайце асалоду ад добрай песні, таленавітых выканаўцаў і прыгожых вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на выстаўцы "Наша Спадчына"! Уваход свабодны.
Аргкамітэт.