ivyenews.by

Шырокая Масленіца

Что? Где? Когда?

Дарагія сябры, усім, хто засумаваў па добрым настроі, усім,  хто хоча зазірнуць у казачны свет зімовага лесу, пачаставацца масленічнымі блінамі, проста неабходна наведаць сядзібу дзеда Зімніка і бабы Завірухі ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна.

Запрашаем 25 лютага 2017 года  на народнае свята "Шырокая Масленіца ў Залейках". 

Чакаем вас  у 12:00 у казачнай сядзібе!

У праграме:

Вандроўны спектакль па казачным лесе "У гасцях у казкі".

У казачным лесе вы сустрэнеце Бабу-Ягу і Кашчэя Бессмяротнага, Салаўя-разбойніка і Кікімару, гаспадыню залейкаўскіх балот, а таксама іншых жыхароў чароўнага лесу.

Разам будзем Масленіцу сустракаць: 

- забаўлянкі з жыцця дзеда Зімніка і бабы Завірухі;

- прыезд кумы - Шырокай Масленіцы;

- частаванне масленічнымі блінамі;

- паядынак Бабы-Ягі і дзеда Зімніка "Сценка на сценку";

- сустрэча Вясны-Красны;

- спальванне пудзіла Зімы-Халадніцы.

Для вас спявае фальклорны калектыў.

Вас чакаюць гульні і забавы, карагоды ля вогнішча.

Наведвальнікі  свята змогуць пашукаць сваё шчасце ў атракцыёнах:

"Бой усляпую" і "Валёнкі Дзеда Мароза".

Да вашых паслуг працуюць гандлёвыя рады і атракцыёны.

Читайте ещё:



Оставить комментарий