ivyenews.by

Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе пройдзе ў старажытным Полацку

Что? Где? Когда?

У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе на радзіме Францыска Скарыны ў старажытным Полацку, горадзе, які ўжо не аднойчы прымаў гэтае свята. 

З гісторыі свята. 

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын і Рагачоў.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк - родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Сярод планаваных мерапрыемстваў - мастацкі пленэр, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання "Полацк у гравюрах сучасных мастакоў" і выстава па выніках Міжнароднага пленэра, які пройдзе ў Кіеве, Вялікім Ноўгарадзе і Полацку, гарадах трох славянскіх краін, якія ўпрыгожваюць велічныя Сафійскія саборы, піша "Полацкі веснік".

Таксама адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі Францыска Скарыны "Малая падарожная кніжка" са збору ААТ "Белгазпрамбанк". На выставе "Люду паспалітаму да добрага навучання" будуць прадстаўлены Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі і Расіі. Жадаючыя змогуць пазнаёміцца з серыяй памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь "Шлях Скарыны" і наведаць выставу аднаго дня "Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь".

Адметнасцю святочных мерапрыемстваў, несумненна, стане інтэрактыўная пляцоўка, на якой будзе працаваць друкарскі станок, і кожны жадаючы атрымае магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара.

І гэта толькі невялікая частка падзей, якія будуць чакаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства.

Читайте ещё:



Оставить комментарий