ivyenews.by

Аўгустоўскі канал запрашае сваіх сяброў на яркае і каларытнае свята (+Праграма)

Что? Где? Когда?

У бліжэйшую суботу, 27 мая, Аўгустоўскі канал зноў збірае сяброў – тут пройдзе адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці. 
Пачнецца яно з традыцыйнага касцюміраваннага шэсця калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, якія далей выступяць на адкрытай пляцоўцы побач са шлюзам Дамброўка. 
Гасцей свята запросяць на падворкі “Вандроўка ў мінулае”, “Чытай-дворык”, забаўляльную пляцоўку ці прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу аб’ектаў народных промыслаў. 
Акрамя таго жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея Аўгустоўскага канала ці з водным экскурсійным маршрутам. 
А падсілкавацца гасцям свята прапануюць на беразе, дзе щвесь дзень будзе працаваць святочны гандаль. 
Безумоўна, той, хто хоць аднойчы пабываў на ім, пагадзіцца, што мерапрыемства каларытнае, яркае і эмацыйнае, таму рэкамендуем усім далучыца да яго – не пашкадуеце! 

ПРАГРАМА 
правядзення адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці“Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”
 
13.00 – 13.20 
- касцюміраванае тэатралізаванае шэсце калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна; 
13.20 – 14.00 
- урачыстае адкрыццё свята і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна “Аўгустоўскі канал усіх вітае і  на свята запрашае”; 
14.00- 15.00 
- канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Ніва” ”Наша радасць у песнях гучыць”Верцялішкаўскага ЦК; 
14.00 – 15.00 
- агляд падворкаў “Вандроўка ў мінулае”; 
15.00 – 16.00 
- канцэрт вакальнага гурта ”Забава” Індурскага ЦК; 
- канцэрт вакальнага гурта “Запаветны бераг”Азёрскага ЦК; 
16.00 – 17.30 
- праца гульнёвай пляцоўкі “Парк забаў”; 
17.30 – 19.00 
-  танцавальна-забаўляльная праграма “У карагодзе сяброў”; 
13.00 – 17.00 
-  працуе святочны гандаль; 
-“Народная творчасць-крыніца натхнення”. Выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці; 
-   майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”; 
- “Вандроўка ў мінулае”. Арганізаваны падворкі клубных устаноў Гродзенскага раёна; 
-“Аўгустоўскі канал - жамчужына прынеманскага краю”- праца экскурсійнага маршрута; 
- праца Музея гісторыі Аўгустоўскага канала; 
-“Чытай-дворык” - мабільная выстава па творчасці майстроў Гродзенскага раёна. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий