Прыйшла самая цудоўная пара года - лета. Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі на вёсцы распачынаецца праца па нарыхтоўцы сена. Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” запрашае ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, успомніць тое, што ўмелі нашы прадзеды, цікава і весела правесці свой вольны час 17 чэрвеня 2017 года ў 16:00 гадзін на свяце “Ліпнішкаўскія сенакосы” у аграгарадку Ліпнішкі.