ivyenews.by

Анонс. Запрашаем на свята "Ліпнішкаўскія сенакосы"

Что? Где? Когда?

Прыйшла самая цудоўная пара года - лета. Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі на вёсцы распачынаецца праца па нарыхтоўцы сена. Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” запрашае ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, успомніць тое, што ўмелі нашы прадзеды, цікава і весела правесці свой вольны час 17 чэрвеня 2017 года ў 16:00 гадзін на свяце “Ліпнішкаўскія сенакосы” у аграгарадку Ліпнішкі.

У праграме свята:

16:00-:16:30  –  Урачыстае адкрыццё свята:

Танцавальна – музычная замалёўка “Сенакосная пара”.

16.30 – 19.00  – Раённы конкурс касцоў па ручному сенакашэнню “Касец-2017” сярод аграгарадкоў Іўеўскага раёна.

17:00 – 18:00  –  Творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі.

18:00-19:00  –  Творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці Карэлічскага раёна.

19:00-19:20  – Падвядзення вынікаў конкурса.

19:20-19:40  –  Конкурсная праграма “Доўгая каса - дзявочая краса”

- аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі

19:40- 20:10  –  Сюжэтна-гульнёвая праграма  “Вясковыя забавы”- сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды

20:10 – 21:00  – Эстрадны канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”

21.0022.00  –  Агульны карагод удзельнікаў і гасцей свята “Танцы і гульні на лузе”

22.00 – 02.00  –  Дансінг-шоў праграма “Сена маладое”

На працягу свята працуюць: падворкі “Сялянская  трапеза”; майстар-класы  па кляпанню касы “Кляпанне касы”, па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”, па вырабу лялек “Траўніца”, гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий