ivyenews.by

Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур

Что? Где? Когда?

Набліжаюцца Каляды, Новы год, а значыць прыходзіць час для стварэння святочнага настрою. Супрацоўнікі  музея прапаноўваюць жыхарам Іўя і Іўеўскага раёна прыняць удзел у конкурсе "Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур". 

Вельмі хочацца, каб у гэтым годзе ёлка нашага музея была не проста яскравай і прыбранай, але яшчэ - асаблівай і сімвалічнай. Зрабіць яе такой трэба нам з вамі. У сувязі з гэтым заклікаем вас, сябры, да сатворчасці. Пафантазіруйце на тэму: якім павінна або можа быць навагодняе ўпрыгожванне для музейнай ёлкі, каб яно адлюстроўвала тэматыку музея, перадавала яго настрой. А далей - паспрабуйце рэалізаваць свае задумы і таленты ў аўтарскіх работах, выкарыстоўваючы любыя віды і тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, вышыўка, саломапляценне, разьба і г.д.). Журы абавязкова ацэніць мастацкі ўзровень работ: арыгінальнасць, дызайн, эстэтычнасць, сімвалізм, а таксама тэхніку іх выканання.

Гатовыя работы прымаюцца ў музей да 26 снежня 2017 года.

27 снежня 2017 года ўдзельнікі конкурсу будуць запрошаны ў музей, дзе разам упрыгожаць музейную ёлку эксклюзіўнымі цацкамі. Затым журы абвесціць вынікі конкурсу. Пераможцам будуць уручаны прызы. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць дыпломы і сувеніры ад музея. Фотаздымкі конкурсных работ і іх аўтараў будуць апублікаваны на сайце музея.

Палажэнне аб конкурсе чытайце на сайце музея  ivye.museum.by

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий