Язык:

Герой зямлі Гродзенскай

75-летие освобождения Беларуси

Напярэдадні свята Перамогі геранёнскі аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы правёў гадзіну памяці, прысвечаную Уладзіміру Аляксандравічу Баўму (1922-2018).
У ёй прынялі ўдзел вучні і настаўнікі Геранёнскай школы, школы мастацтваў, старшыня Геранёнскага сельвыканкама В.Э. Вершаловіч.
Перад гэтым мерапрыемствам каталіцкае насельніцтва Геранёнскага сельсавета двойчы заказвала імшу ў касцёле Святога Мікалая за У.А. Баўма. (Імша - ад лацінскага missa - пасланне, пэўная місія, заданне). Так ён адышоў у свае цёмныя ночы, каб вярнуцца ў вечнае святло, бо пакінуў пасля сябе добры след.
У бібліятэцы-філіяле аграгарадка Геранёны (загадчыца В.А. Уляш) развярнулася выстава кніг, у якіх расказваецца пра жыццёвы і працоўны шлях В.А. Баўма. А пазнаёміла з гэтай літаратурай удзельнікаў гадзіны памяці Віта Барадын.
Салісты з народнага ансамбля народнай песні "Даўніна" Анжэла Жалтко, Алёна Скабельцына і Дзмітрый Дадычын выканалі песню Яўгена Карпуця "Геранёнскі край", дзе пяецца пра прыгажосць малой радзімы і аб знакамітых людзях нашай зямлі:
Тут віленскі ваявода
У сівым стагоддзі жыў.
І паўвека для народа
Слаўна Баўм праслужыў.
Яўген Станевіч падрыхтаваў слайд-фільм, дзе можна было пабачыць усё тое, што было створана ў Геранёнах за гады працы на пасадзе старшыні калгаса В.А. Баўмам. Яшчэ раз убачыць яго ваенныя ўзнагароды і ўзнагароды за працу.
У 1990-х гадах адзіная ў рэспубліцы гаспадарка мела сваю студыю каляровага тэлебачання (тады калгас "Ніва", старшыня А.А. Багушэвіч). У той час было створана 9 відэафільмаў з цыкла "Чалавек і яго лёс". Адзін з гэтых фільмаў "У.А. Баўм" і праглядзелі ўдзельнікі мерапрыемства. Цікавымі былі ўспаміны пра Героя працы былога прафсаюзнага лідара калгаса І.Б. Рубеля.
Алена Канстанцінаўна Маргяліс расказала пра дзейнасць вучнёўскай брыгады (яна была кіраўніком брыгады, і тая была занесена на калгасную Дошку гонару), якая працавала на палях калгаса. А колькі экскурсій было арганізавана для дзяцей: Ленінград, Масква, Кіеў, Залатое кальцо Расіі, дзесяцідзённыя вандроўкі па Закарпацці, у Мінск, Хатынь, музеі сталіцы, Вільнюс, Рыгу і г.д.
Мы ведаем, што ніякія лекі не могуць закрыць чалавеку дарогу на той свет. Але мы ведаем, што бессмяротнай можа быць толькі памяць аб жыўшым на зямлі. Светлая памяць аб Уладзіміру Аляксандравічу Баўму назаўсёды захаваецца ў сэрцы тых, хто з ім працаваў, хто яго ведаў. Пабудавана новая вёска, пасаджаны дрэвы - гэта яго спадчына і бессмяротнасць, яго - ганаровага грамадзяніна Іўя і ўсёй іўеўскай зямлі. Гэта той помнік, якому належыць услаўляць памяць аб адышоўшым у небыццё.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.