ivyenews.by

У Міры знойдзена манаграма князёў Святаполк-Мірскіх

75-летие освобождения Беларуси
На раскопках княжацкага палаца князёў Святаполк-Мірскіх у Міры знойдзены ўнікальны артэфакт — манаграма апошніх уладальнікаў Мірскага замка. Аб гэтым паведаміў вучоны сакратар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Ігар Ложачнік.
 
 
Археалагічныя раскопкі на месцы былога княжацкага палаца князёў Святаполк-Мірскіх працягваюцца і ў гэтым годзе.Самай каштоўнай знаходкайстала манаграма князёў Святаполк-Мірскіх, якая датуецца канцом XIX стагоддзя. Манаграма прымацавана да ручкі дзвярэй і ўяўляе сабой авальную пласціну, на якую нанесены дзве літары С і М. Над імі размешчана княжацкая карона як сімвал знатнасці роду. Пасля рэстаўрацыі манаграма будзе экспанавацца ў зале, прысвечаным Святаполк-Мірскім. Не выключаецца, што неўзабавае з’явяцца і сувеніры з выявай княжацкага вензелю.
 
Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Ганецкая, якая ўзначальвае пошукавыя работы, расказала, што ў гэтым сезоне ўдалося знайсці нямала каштоўных артэфактаў. Гэта манеты і кафля, якія датуюцца XVI-XVIII стагоддзямі.
 
Вельмі добра захаваўся ножык з касцянымі накладкамі сярэдзіны XVII стагоддзя. Трапілася некалькі свістулек і створак вустрыц, якія прывозілі князям з Міжземнамор’я. Удалося знайсці падмуркі новых будынкаў. Што гэта за збудаванні, археолагам яшчэ прыйдзецца высвятляць. Трапілася і яма-сметніца, абкладзеная валунамі. Як спадзяюцца шукальнікі, яна раскажа шмат цікавага пра быт княжацкага двара, раскрые новыя, невядомыя дагэтуль старонкі гісторыі.
 
Пра будынак, які навукоўцы ахрысцілі палац-здань, не засталося ніякіх звестак. Вядома, што пабудаваны ён быў у канцы XIX  стагоддзя. Пад час Першай сусветнай вайны ён быў спалены, а канчаткова зруйнаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны. На сённяшні дзень захаваўся толькі адзін фотаздымак пачатку XX стагоддзя. Аднак па яму цяжка меркаваць, як выглядаў будынак. Навукоўцы і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо раскапалі фундамент былога палаца, знайшоўшы прадметы побыту канца XIX- пачатку XX стагоддзя. 
 
 
Цікавую задумку ажыццяўляе сёння кіраўніцтва Мірскага філіяла  Гродзенскага лікёра-гарэлачны завода. На сцяне прамысловага будынка прадпрыемства сталічныя мастакі пачалі ствараць малюнак у стылі графіці, на якім будзе адлюстраваны палац князёў Святаполк-Мірскіх. Такім чынам, хутка турысты змогуць убачыць стылізаваную выяву палаца-прывіда, якая добра праглядаецца з замкавай стаянкі.
 
 
polymia.by

Читайте ещё:



Оставить комментарий