ivyenews.by

Запрашаем на Шырокую Масленіцу!

Что? Где? Когда?

Масленіца - старадаўняе народнае свята развітання з зімой і сустрэчы з вясной, свята сонца і жыцця.

Запрашаем іўяўчан і гасцей г.Іўе 10 сакавіка 2019 года на свята “Шырокая Масленіца”. Чакаем вас у 12:00 гадзін на пляцоўцы каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

У праграме свята: тэатралізаваныя замалёўкі “Падарункі Масленіцы”; частаванне блінамі; выступленне калектываў аматарскай творчасці Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў; гульні, забавы, выпрабаванні на маладзецкую ўдаласць “Colodka - шоу” , “сарочыны баі”, атракцыёны.

Святочны гандаль прапануе масленічныя бліны, духмяны чай, разнастайную слодыч.

Читайте ещё:



Оставить комментарий