Язык:

Малалетнія вязні. І памятаць балюча, і забыць нельга…

75-летие освобождения Беларуси

… Астраўцы (вёска ў Бакштаўскім сельсавеце) сустрэлі нас сонцам. І хоць вецер быў халодным, аднак промні лашчылі зямлю, маленькія зялёныя пупышкі на лісцявых дрэвах. Наўкол вясна зусім незразумелая: ці то ранняя, ці то позняя. Холад і цяпло перамяжоўваюцца амаль штодня. Аднак вёска ажывае, грабе сухую траву, ускопвае гароды і кветнікі…
На чыстым падворку дома, над якім узводзіцца грунтоўны дах, нас сустрэла сталая жанчына: ветлівая, жвавая, гаваркая, ад якой, здаецца, струменіць само жыццё. Ну, як тут не здзівіцца і як бы не ўрачы - Галіне Кірылаўне Чэрнік летась у жніўні споўніцца 90 гадоў.

Прайшлі ў хату, дзе жыве яна сярод такіх звыклых, такіх даўніх сяброў-рэчаў, што знаходзяцца на сваіх месцах даўным-даўно і расказваюць пра розныя перыяды яе жыцця. Пра ўсе перыяды. Акрамя аднаго - самага цяжкага, балючага, незабыўнага. Няма такіх рэчаў у хаце.
Калі пачалася вайна, ёй было каля 12 гадоў. Вёска амаль у Налібоцкай пушчы, канешне ж, была партызанскай. Заходзілі народныя мсціўцы, дапамагалі ім бацькі, чым маглі. Знайшоўся "добры чалавек - данёс акупантам, што ходзяць да іх партызаны.
У Германію на работы тады моладзь пасылалі. А іх усёй сям'ёй пагналі: бацьку, маці, чацвёра дзяцей. Старэйшаму брату 14 гадоў, Галіне амаль 12, яшчэ аднаму брату 10 і самай маленькай - 5.
Спачатку такіх жа, як і яны, звезлі ў Ліду ў гета. Там яны дачакаліся астатніх, каго потым загрузілі ў таварныя вагоны, калёсы якіх выстуквалі доўгімі днямі і начамі маркотную мелодыю, пад якую на руках маці і проста на падлозе засыналі галодныя маленькія небаракі, якім наканавана было стаць вязнямі…
У Нямеччыне іх прывезлі ў канцлагер. Бацькі і старэйшы брат хадзілі штодня на працы, дзеці заставаліся ў бараках, раз-пораз іх забіралі, каб узяць донарскую кроў. Яе было патрэбна шмат для салдат вермахта, якіх білі тады па ўсім свеце, як агрэсараў і захопнікаў. Знясіленых дзетак прыводзілі і прыносілі назад, аднак спецыяльнага харчавання для вяртання жыццёвых сіл ніхто, канешне ж, не даваў. Гэта вельмі цяжка, калі дзіця хоча есці. А бручка, кавалачкі якой плавалі ў вадкасці, якую называлі супам, не змяншала голаду.

- Хоць жыжачку піце, дзеткі, - казала маці. - Трэба ж нечым жыць.
Ды і гэта было яшчэ нішто. Самае страшнае здаралася, калі выбіралі людзей у бараках для лазні. Толькі спачатку, толькі першыя пайшлі туды з задавальненнем. Астатнія памяталі, як першыя больш ніколі не вярнуліся. Таму перад лазняй развітваліся з роднымі назаўжды. "Памылі" зверы ў чалавечым абліччы і іх бацьку…
Стала яшчэ цяжэй. Выратаванне прыйшло нечаканае і нязвыклае. Аддалі іх нямецкай сям'і. Там працавалі ўсе ў сілу сваіх магчымасцей. Былі тыя ж надпісы "ОSТ" на вопратцы на грудзях і спіне. Аднак гаспадары аказаліся людзьмі. Іх значна лепш, чым у лагеры, пачалі карміць: пяць разоў у дзень. І дзеці крыху ажылі. А гаспадыня, якая не мела сваіх дзяцей, вельмі ўпадабала падлетка Галю. Навучыла яе хлеб і булкі пячы (Галіна Кірылаўна тым рэцэптам усё жыццё карысталася). Яшчэ, калі надыходзіў час шаткаваць капусту, фраў вяла дзяўчынку ў лазню, чыста мыла, чыста прыбірала, абувала на ногі ёй, як кажа мая суразмоўца, спецыяльныя гальцугі, і Галя таптала будучую квашаную капусту… Потым немка будзе прасіць у маці пакінуць Галю ёй, як дачку, будзе плакаць, праводзячы беларускую сям'ю ў далёкую дарогу вяртання, купіць беларускай дзяўчынцы вопратку, стужкі для косаў, дасць свой фотаздымак… Што ж, вайна таксама мела свае метамарфозы.
Але гэта будзе потым, у далёкім 1945-м. А да таго йшло жыццё. Хоць і крыху лягчэйшае, чым у канцлагеры, аднак ўсё ж няволя.
За сцяной пакоя начамі горка плакала маладая сваячка гаспадыні - муж яе загінуў на фронце ў Беларусі. І старэйшы брат ціха гаварыў: "Так табе і трэба. Хоць бы вы там усе не вярнуліся, паўміралі". А маці, мудрая вясковая жанчына, казала: "Не трэба, сынку, так казаць. Ёй жа так горка, як і нам было, калі тату забілі. Гэта ж вайна. І простыя людзі, што нашы, што іхнія, не вінаваты".
…Па вуліцы ехалі матацыклы і не бачаныя раней аўтамабілі. Салдаты, якія сядзелі ў іх, убачыўшы малых з надпісамі "ОSТ", пачалі кідаць шакалад і яшчэ пячэнне ў паперках. Дзеці кінуліся расказваць маці, якія добрыя бываюць салдаты. А маці плакала і казала: "Гэта амерыканцы. Вайна скончылася".
Усім жадаючым прапаноўвалі паехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі. Маці адмовілася. Адно - хацелася дамоў, другое - што было рабіць з чатырма дзецьмі ў невядомай краіне за акіянам?
Ехалі дамоў і спявалі дзеці песню:
"А як немцы захацелі ў нашым Мінску векаваць.
А мы іхняе хаценне палажылі ў зямлю спаць…
Наогул, частушкі ў Галіны Кірылаўны самі па сабе з'яўляюцца на любую тэму. І тады спявала, калі цяжка працавалі пасля вайны. Маці вучыцца не пусціла. Не было за што. Як кажа мая суразмоўца, служылі па людзях у чужых вёсках: дзяцей нянчылі, гаспадарку дапамалі даглядаць, дровы секлі, нарыхтоўвалі іх... Не бачылі дзяцінства, не бачылі і маладосці… Да гэтае пары памятае верш - "дражнілку", які вывучыла пры дапамозе дзяўчат-падлеткаў немак, каб дражніць маладога трубачыста, да якога заляцаліся юныя немкі, калі той чысціў камін.
Пра замужжа дзяўчаты і не марылі. Пасагу не мелі ніякага. І нявестаў хапала. Не хапала жаніхоў, як заўжды і бывае пасля вайны. Да ўсё ж каханне заўважыла хоць і бедную, аднак прыгожую, працавітую пявунню.
У 1952 годзе выйшла яна замуж у Перуч за калгаснага трактарыста Івана Сяргеевіча Чэрніка. Дом пабудавалі, у якім Галіна Кірылаўна і зараз (мужа даўно ужо няма ў жывых) жыве, дачушак дваіх нарадзілі і выхавалі. Старэйшая Валянціна жыла ў Жлобіне, яна заўчасна пайшла ад хваробы з жыцця; малодшая Надзея - жыхарка горада Рыгі. Да маці прыязджае не часта. Яшчэ працуе ў Латвіі настаўніцай. Але вось гэтымі днямі была госцей пушчанскай вёскі, неспадзяванай радасцю для сваёй немаладой маці.
Часты госць у бабулі ўнук Уладзімір з Мінска (усіх унукаў у Галіны Кірылаўны чацвёра і 6 праўнукаў). Ён і стары небяспечны клён спілаваў, і дах вось мяняе, таму што аднойчы прачнулася гаспадыня ад таго, што на твар дождж капаў. А зараз набывае радавое гняздо Чэрнікаў больш сучасны і ўтульны выгляд.
…Пра вайну ўспамінае заўжды са слязьмі. Расказвае, як некалі паехалі з мужам на экскурсію ад калгаса ў музей Вялікай Айчыннай вайны і ў Хатынь. Яна тады так сплакалася, што Іван Сяргеевіч сказаў: "Усё. Больш не паедзеш сэрца і душу рваць". Ды яны самі па сабе ад успамінаў рвуцца.
Мне вельмі спадабалася гутарыць з гэтай жанчынай. У ёй столькі аптымізму, столькі жыццёвай энергіі. Яны з сяброўкай (таксама ў жніўні стане 90-гадовай) ужо зараз плануюць, дзе і як разам адзначаць свае юбілеі, каго клікаць у госці будуць…
Гэта цудоўна. Так адносіцца да жыцця, напэўна, могуць толькі тыя, хто зразумеў аднойчы, што жыццё - найкаштоўнейшая каштоўнасць кожнага чалавека. Хай і надалей яно не расчаруе гэтую добрую, слаўную жанчыну. Няхай лёгка будзе яе сэрцу, цёпла і ўтульна душы. І няхай не так моцна баляць успаміны…

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.