ivyenews.by

Культурны анонс. Спявае лета на палетках

Что? Где? Когда?

З 4 ліпеня творчыя калектывы, спецыялісты і майстры аддзелаў і сектараў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу па спецыяльна распрацаваным графіку выязджаюць у аддаленыя маланаселеныя вёскі раёна, каб разбавіць вольны час вяскоўцаў, далучыць іх да багатай культурнай спадчыны Беларусі. Чатыры мерапрыемствы адбыліся за гэты час, які прайшоў з 4 ліпеня ў весках Белазёраўцы, Навасёлкі,  Грабава і Залессе. 

Сёння  мы анансуем мерапрыемствы, якія адбудуцца з 12 па 19 ліпеня.

У нядзелю, 12 ліпеня, канцэртная праграма "Люблю наш край" пачнецца  а 16 гадзіне ў вёсцы Бакунава. А правядуць яе творчыя калектывы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты.

У той жа дзень, таксама ў 16 гадзін, канцэртная праграма "Родная вёска, мая ты калыска" Лаздунскай установы культуры адбудзецца для жыхароў вёскі Бачэшнікі.

Свята аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Суботнікі "Вёсачка мая, мая чараўніца" адбудзецца 12 ліпеня ў 15 гадзін у вёсцы Дабраўляны.

16 ліпеня культработнікі з Геранён ладзяць канцэрт, які пачнецца ў 16 гадзін для вяскоўцаў з вёскі Роўбавічы.

16 ліпеня у вёсцы Забярэзь у 18 гадзін пройдзе акцыя "Забота" у рамках сацыяльна-культурнага праекта "Санаторий на дому". Правядуць акцыю культработнікі з Бакшт.

18 ліпеня ў 17 гадзін Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу ладзіць свята "Разгуляй, мая вёска!"   у вёсцы Стрыжаняты

Канцэртная праграма "Для вас, вяскоўцы", падрыхтаваная творчымі сіламі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы, пройдзе  а 17 гадзіне 17 ліпеня ў вёсцы Брагі. 

Канцэртная праграма "Баян грае, гледачоў вітае" 17 ліпеня ў 18 гадзін збярэ жыхароў вёскі Пазнякі. 

18 ліпеня ў 16 гадзін канцэрт "Нашы песні добрым людзям" культработнікі з Бакштаў будуць ладзіць у вёсцы Барысаўка. 

19 ліпеня ў 16 гадзін канцэртная праграма  культработнікаў з аграгарадка Дайліды "Няхай песня чароўная льецца" пройдзе ў вёсцы Дунай.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий