ivyenews.by

У нядзелю свята. "Бакштаўскі каларыт"

Что? Где? Когда?

Паважаныя сябры, запрашаем вас на фестываль вясковай культуры "Бакштаўскі каларыт", які адбудзецца 2 жніўня 2020 г. у в.Бакшты, на пляцоўцы каля аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы. Пачатак у 16.00.

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:

- канцэрт калектываў  аматарскай творчасці "Гучы, родная песня";

- выстаўка-дэгустацыя страў і напояў вясковай кухні "Што ні страва - дзіўны смак";

- выстаўкі прадметаў народнага побыту "Зроблена рукамі землякоў" і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "З крыніц прыгажосці".

Аргкамітэт.

Читайте ещё:



Оставить комментарий