ivyenews.by

Мастацкая выстава "Мая літара" адкрываецца 27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Что? Где? Когда?

Праект прымеркаваны да Дня ведаў, аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў НББ.

"Выстава аб'ядноўвае работы мастакоў рознага ўзросту арт-студый "Зебра" і "Зебрык". Побач з карцінамі цяперашніх вучняў будуць творы тых, хто скончыў выяўленчую студыю 5-7 гадоў таму, атрымаў мастацкую адукацыю і асвоіў творчыя прафесіі", - расказалі арганізатары.

У экспазіцыі - вольны набор выяў кірылічных і лацінскіх літар. "Выстава спалучае ўласна работы і фотаздымкі, дзе акрамя саміх малюнкаў можна ўбачыць яшчэ і іх аўтараў. Творы дэманструюць вольныя асацыяцыі мастакоў з той ці іншай літарай. Работы аб'ядноўвае агульная ідэя - цераз літару паказаць імкненні, інтарэсы і светапогляд", - адзначылі ў бібліятэцы.

Выстава прадоўжыцца па 1 лістапада.

БелТА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий