ivyenews.by

Запрашаем на свята народнай творчасці "Повязь часоў"!

Что? Где? Когда?

Паважаныя сябры! Запрашаем вас 18 красавіка 2021 года ў аграгарадок Дайліды на свята "Повязь часоў", якое адбудзецца ў 12.00 на пляцоўцы ля ўстановы культуры.

На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з'яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.

У праграме:
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
- канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;
- творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
- сюжэтна-гульнёвая праграма "Вясновыя забавы" сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.

Падчас свята адбудзецца прэзентацыя новага сувеніра - сімвала Геранёнскай гасціннасці.

На працягу свята працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя "Саламяная казка" ; майстар - клас па танцах побыту "Танцуем па-даўнейшаму", а таксама папкорн і анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.

Читайте ещё:



Оставить комментарий