ivyenews.by

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх. Дакрануцца да вытокаў гісторыі Жамыслаўскага краю запрашаем 22 мая на шляхецкім фэсце!

Что? Где? Когда?

У Год народнага адзінства ўсіх жыхароў Жамыслаўскай зямлі яднае  любоў да багатай і непаўторнай гісторыі сваіх мясцін.

Дакрануцца да вытокаў гісторыі Жамыслаўскага краю запрашаем 22 мая 2021 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:

 - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;

- квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;

- канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры 

Іўеўскага раёна;

-  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;

 -канцэртна-забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўскім парку”.

Упершыню на фэсце выступіць рыцарскі клуб “Залаты леў” з г.Ліда. Гледачы стануць удзельнікамі гістарычна-тэатралізаванага прадстаўлення “Пасвячэнне ў рыцары”.

На працягу святапрацуюць:інтэрактыўная пляцоўка “Дрэвы-экзоты”; атракцыёны;гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; бяспройгрышная латарэя. 

У вас будзе магчымасцьпакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў.

Аркамітэт

Читайте ещё:



Оставить комментарий