Язык:

Тэрыторыя чытання і адпачынку. Спакон вякоў бібліятэкі з'яўляюцца скарбніцамі культурных каштоўнасцей

Культура и творчество

Спакон вякоў бібліятэкі з'яўляюцца скарбніцамі культурных каштоўнасцей і, у першую чаргу, - кніг. Бібліятэкі ствараюць спрыяльную атмасферу, якая ўсіх яднае, робіць мудрэйшымі, усталёўвае падмурак еднасці і росквіту нацыі. З аднаго боку - гэта цэнтры асветы насельніцтва і чытачоў у шырокім сэнсе гэтага слова, з другога - месца культурнага адпачынку людзей, арганізацыі іх вольнага часу.

Сёння шмат магчымасцей у выбары форм і метадаў арганізацыі вольнага часу наведвальнікаў бібліятэкі розных узроставых катэгорый. Правядзенне мерапрыемстваў у бібліятэцы - гэта адна з прадуктыўных форм работы з чытачамі, далучэнне іх да чытання і бібліятэкі.
Важная роля ў паўнацэннай і змястоўнай арганізацыі вольнага часу належыць аматарскім аб'яднанням. У бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны І ужо колькі год дзейнічае аматарскае аб'яднанне для жанчын "Сяброўкі" з мэтай арганізацыі карыснага і цікавага вольнага часу чытачоў-жанчын. Бібліятэка стала для іх тым запаветным кутком, дзе можна з карысцю правесці вольны час, абменьвацца цікавай інфармацыяй, не заставацца ў баку ад хвалюючых падзей жыцця, паслухаць карысныя парады, прыняць удзел у песенных і танцавальных конкурсах ці проста прыемна адпачыць, гартаючы старонкі новых часопісаў і газет. А яшчэ, як у вялікай сям'і, гаспадыні тут дзеляцца сакрэтамі вядзення дамашняй гаспадаркі, садоўніцтва і кветкаводства, абменьваюцца кулінарнымі рэцэптамі і абавязкова чытаюць вершы і спяваюць. І можна сказаць з упэўненасцю, что кожнае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Сяброўкі"- гэта адкрыццё чагосьці новага, незабыўнага, таму што бібліятэка прапануе ўдзельнікам аб'яднання разнастайныя мерапрыемствы, якія адпавядаюць іх інтарэсам.
Паколькі асноўным сродкам выхаваўчай дзейнасці бібліятэк з'яўляецца кніга, то ўсе мерапрыемствы аматарскага аб'яднання цесна звязаны ў першую чаргу з прапагандай літаратуры. Да кожнага пасяджэння супрацоўнік бібліятэкі арганізуе цікавыя кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, праводзіць гутаркі, агляды літаратуры, знаёміць з навінкамі.
У гэтым годзе падчас пасяджэнняў аматарскага аб'яднання прайшлі такія мерапрыемствы: навагодні агеньчык "Мы сустрэнем разам Стары Новы год", літаратурны вечар "Яшчэ раз пра каханне. Экранізацыі раманаў аб каханні" (да Дня святога Валянціна), фальклорныя пасядзелкі "Открывай роток, скушай блинок" (да свята Масленіцы), літаратурнае кафэ "Чытанне з густам кавы", вечар ідэй "Вольны час для розуму і рук" і іншыя.
Традыцыйнымі для ўдзельніц аматарскага аб'яднання "Сяброўкі" сталі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, Дню сям'і, Дню пажылых людзей, якія заўсёды праходзяць сумесна з супрацоўнікамі аддзела культурна-масавай і аветніцкай работы аг. Лаздуны І. Гэта святы чалавечай мудрасці, грамадзянскай годнасці, душэўнай шчодрасці.
Для папулярызацыі кнігі і чытання ў бібліятэцы шырока практыкуюцца тэматычна-пазнавальныя сустрэчы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, вечары адпачынку, розныя гульнёвыя праграмы і інш. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што на сённяшні дзень бібліятэка з'яўляецца тэрыторыяй і чытання, і адпачынку, а бібліятэкар заўсёды рада кожнаму наведвальніку.
Запрашаю ў бібліятэку! Я думаю, што для многіх з вас яна стане добрым выхавальнікам, памочнікам ва ўсім.

А. ПЛЯХІНА,
бібліятэкар бібліятэкі-філіяла
аг. Лаздуны I.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.