Язык:

Абрад “Гулянне Ката” зладзілі работнікі культуры в. Бакшты

Культура и творчество

Пра абрад «Гулянне Ката» расказалі жыхаркі вёскі Бакшты, Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці: Семяняга Ніна Андрэеўна (яна ведала пра абрад ад сваёй маці, Ганны Сяргееўны, запісала яго для сваіх дзяцей і ўнукаў, у маладосці сама не раз удзельнічала ў ім) і Аляшкевіч Леаніда Мікалаеўна, якая таксама ўдзельнічала ў абрадзе.

Абрад дае магчымасць наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека. На Каляды, Стары Новы год або Правады моладзь збіралася гуляць “Ката”. Дамаўляліся з якімі-небудзь гаспадарамі, каб пусцілі ў хату на гэту вечарынку. Хлопцы наймалі музыкаў, а дзяўчаты прыбіралі хату, пяклі “Ката”, упрыгожвалі яго і, калі ён быў гатовы, падвешвалі да столі.
Хлопцаў і дзяўчат павінна было быць пароўну. На гулянку прыходзілі таксама і дарослыя: бацькі, суседзі. Перш чым сесці за стол, трэба было зняць “Ката”. Проста так яго не здымалі, праходзіла гэта праз гульню. Хлопец павінен быў развязаць стужку зубамі. Пры гэтым рукі павінны быць закладзены за спіну. Але астатнія стараліся яго рассмяшыць.
Калі ён засмяецца, то гульня пераходзіла да наступнага хлопца. Здымаўся той “Кот” тым, хто не рассмяецца і развяжа стужку зубамі. Ён меў права дзяліць “Ката” паміж усімі гасцямі.
Пасля раздзелу “Ката” пачыналася гулянка: усе сядалі за сталы, частаваліся спачатку “Катом”, а потым рознымі стравамі, якія прыносілі з сабой. Спявалі песні, расказвалі розныя гісторыі, гулялі ў гульні, танцавалі. Гулялі “Ката” аж да 50-ых гадоў ХХ стагоддзя.З 80-ых гадоў работнікі культуры в.Бакшты разам з настаўнікамі мясцовай школы адрадзілі народную традыцыю – каляднае абрадавае ігрышча “Гулянне Ката”.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Святлана Варанюк, загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.