Язык:

Вясёлкавы колер таленту. Творчая сустрэча з дынастыяй рукадзельніц адбылася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы

Культура и творчество

Як вядома, 2023 год - Год міру і стварэння. Добрая нагода для бібліятэк адкрыць перад сваімі чытачамі невычэрпны куфэрак народнай мудрасці, каб і маладое пакаленне магло пазнаёміцца з нашымі спрадвечнымі традыцыямі. Наша зямля здаўна славілася сваімі майстрамі – людзьмі, якія ўласнымі рукамі ствараюць сапраўдныя творы мастацтва. І, дзякуючы народным промыслам, нараджаецца непарыўная сувязь з нашымі далёкімі продкамі.

Саматканыя палавікі, капы, вышытыя абрусы, сурвэткі, коўдры, цёплыя рэчы ствараюць у хаце ўтульнасць і дораць радасць. Ствараючы нешта сваімі рукамі, чалавек нібы перадае вырабу часцінку сябе, сваёй душы і атрымлівае ад працэсу нараджэння свайго стварэння велізарнае задавальненне.  І тады ў нашу душу прыходзяць мір і гармонія, супакойваюцца нервы, а думкі ляцяць далёка-далёка.

Нашы бабулі і прабабулі з самых ранніх гадоў заўсёды знаходзілі сабе занятак. І калі з вясны па восень, зразумела, у іх практычна не было вольнага часу, дык зімовымі вечарамі ўсе займаліся рукадзеллем. Кожная майстрыца магла знайсці сабе занятак па душы: ткала, шыла, вязала і вышывала. Аднак многія дзяўчаты займаліся ўсім пакрысе, бо ведалі, што павінны былі прыгатаваць сабе пасаг і ў далейшым сямейным жыцці ўсе набытыя веды ім спатрэбяцца. Таму кожная дзяўчына старалася зрабіць усё як мага лепш, каб паказаць, што яна будзе вельмі добрай гаспадыняй і жонкай для свайго будучага мужа. На жаль, такая традыцыя сышла ў мінулае.

Жыццё не стаіць на месцы: на змену ручной працы прыйшлі новыя тэхналогіі, і на момант здалося, што наш сучасны свет на нейкі час паглынуў старажытнае мастацтва рукадзелля, але гэта не так, бо яно не толькі не знікла, але і актыўна адраджаецца. І пацвярджэннем гэтаму стала творчая сустрэча з дынастыяй рукадзельніц “Вясёлкавы колер таленту” ў рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання “Іўяўчанка”, якое створана пры Іўеўскай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства была запрошана Інэса Кулеша, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама родныя і знаёмыя нашых гераінь.

Напярэдадні сустрэчы на абанеменце бібліятэкі была разгорнута цудоўная выстава работ нашых таленавітых майстрыц: Наталлі Канстанцінаўны Буцько і яе дачкі Паліны, Святланы Канстанцінаўны Янкоўскай, а таксама іх матулі Казіміры Станіславаўны Страшкевіч. Усе гэтыя жанчыны – людзі творчыя, зачараваныя сваім краем, прыгажосцю свету, сонцам за акном, блакітам нябёс. А ўсю ўбачаную прыгажосць яны паўтараюць у сваіх вырабах.

Колькі радасці і задавальнення дораць яны іншым, даючы магчымасць любавацца арыгінальнымі, непаўторнымі тварэннямі. Усе работы без выключэння здзівілі сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання: пэчворк, саломапляценне, вышыўка, ткацтва, вязанне кручком, фларыстыка і іншыя.Колькі цудоўных твораў дэкаратыўна-прыкладной творчасці тут можна было ўбачыць! Кожны -̶ маленькі шэдэўр, створаны з дапамогай палёту фантазіі, умелых рук і тэхнічных здольнасцяў.

Сёстры С. Янкоўская і Н. Буцько дэманструюць вышываны абрус

Падчас сустрэчы ў бібліятэцы Наталля і Святлана гаварылі, што прага да свету цудоўнага ў іх усіх менавіта ад маці – Казіміры Станіславаўны, а ёй перадалося ад яе маці.

У вёсцы Вярэбушкі Смаргонскага раёна Казіміру Станіславаўну Страшкевіч ведаюць не толькі як настаўніцу біялогіі і хіміі (зараз на пенсіі), але найперш як майстрыцу на ўсе рукі і жанчыну, якая вырошчвае вельмі шмат кветак і можа гаварыць пра іх гадзінамі. Яшчэ яна цудоўна вяжа і вышывае, сама прыдумвае ўзоры. Костачка слівы, персіка або разабраная на “дэталі” яловая шышка становяцца для яе матэрыялам для новых вырабаў.

Казіміра Станіславаўна расказала пра свае незвычайныя карціны з засушаных кветак і лістоў, якія выкананы ў тэхніцы плоскай фларыстыкі, адказала на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў аб’яднання. Прысутныя даведаліся, што, каб займацца фларыстыкай, патрабуюцца навыкі назірання за навакольным светам, веданне асноў колеразнаўства і кампазіцыі, асаблівасцей збору, захоўвання і спецыяльнай сушкі раслін, якая дазваляе захоўваць іх колер і форму.

А яшчэ жанчына ніколі не выкідвае зношанае адзенне. Са старой сукенкі выразае кветкі, апрацоўвае іх, нанізвае на леску – атрымліваецца цудоўны букет, які круглы год радуе вочы і душу.

У хатняй калекцыі Казіміры Станіславаўны чаго толькі няма. У яе нават захаваліся вышыўкі і посцілкі мінулага стагоддзя, якія ў свой час вышывала і ткала яе маці, а мы можам бачыць іх на выставе падчас нашай сустрэчы.

Затым жанчына з гонарам паказвае нам на фотаздымку старадаўні дыван, створаны сваімі рукамі па асабістай тэхналогіі. Эксклюзіўная рэч беражліва захоўваецца дома, гэтак жа, як і іншыя тканыя вырабы.

Казіміра Станіславаўна, сапраўды захоплены, творчы чалавек, авалодала шматлікімі рамёствамі. Дапамаглі спецыяльная літаратура і вопыт маці. Зрэшты, шмат чаму яна навучылася самастойна. А потым вучыла гэтаму і школьнікаў. Менавіта таму на раённых выставах іх школа заўсёды была самай лепшай.

- І сваіх дзяцей навучыла, - не без гонару паведамляе майстрыца - усе дзеці, а зараз і ўнукі, штосьці ды ўмеюць. Дачка Святлана – настаўніца пачатковых класаў у Смаргоні. Яна здатная да ўсяго: і шые, і вышывае, і вяжа кручком, і займаецца аб’ёмнай фларыстыкай (з сухацветаў) і саломапляценнем.

Святлана Канстанцінаўна даўно прыкмеціла: за любімым заняткам час ляціць вельмі хутка. У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве яна знайшла сваю крыніцу натхнення, а калі яно ёсць і знаходзіш справу па душы, жыць становіцца не толькі лягчэй, але і цікавей. 

Падчас сустрэчы жанчына расказала крыху пра сябе, падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства і расказала аб тым, што яе натхняе на стварэнне такой прыгажосці, у якой тэхніцы ёй больш за ўсё падабаецца тварыць, і адказала на шматлікія пытанні прысутных.

Яна не збіраецца спыняцца на дасягнутым, паколькі творчых планаў у яе вялікае мноства. Так ужо павялося ў гэтай сям’і: калі чымсьці займаешся, дык ад усяго сэрца, ад усяе душы, не кідаючы справы на паўшляху. Магчыма, з часам яна асвоіць і іншыя прамудрасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У нашым горадзе Іўе жыве яшчэ адна дачка Казіміры Станіславаўны – Наталля Канстанцінаўна Буцько, якая валодае невычэрпным аптымізмам і энергіяй.

Н. Буцько паказвае сямейную рэліквію - даматканы дыван

Наталля – загадчык Іўеўскай лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы Іўеўскай раённай ветэрынарнай станцыі. Яна ўжо больш за чатыры гады займаецца фларыстыкай (з жывых кветак), а зусім нядаўна паспрабавала сябе ў новым напрамку – пэчворку.

Тэхніка лапікавага шыцця мяркуе збор мноства яркіх тканін, якія пасля сшываюцца паміж сабой. У нашай рукадзельніцы такіх рознакаляровых ласкутоў назапасілася не адна скрынка. Частка з іх падрыхтавана ўжо да стварэння новай работы.Акуратныя квадрацікі Наталля Канстанцінаўна спачатку раскладвае на падлозе, стварае малюнак, а затым па чарзе сшывае іх. Творча падыходзіць майстрыца да вырабу коўдраў розных памераў.

Гледзячы на ўсмешкі гэтых жанчын, падумала: як жа добра, што сярод нас жывуць такія таленавітыя, адкрытыя, добразычлівыя, творчыя людзі, якія не закопваюць свой талент у зямлю, а ўкладваюць ў свае вырабы часцінку сваёй добрай душы. Упэўнена, што гэтая сустрэча паслужыць для многіх прысутных крыніцай натхнення для іх уласнай творчасці! 

Будзем спадзявацца, што Казіміра Станіславаўна Страшкевіч разам са сваёй сям’ёй яшчэ не раз парадуе нас сваімі арыгінальнымі і непаўторнымі тварэннямі, якія дораць радасць і задавальненне!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Вольга Кепель, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.