Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Падарожжа да бабулькі Ганулькі здзейснілі дашкольнікі Ліпнішкаўскага дз/с-СШ

Здоровье / Суббота, 04 декабря 2021 13:39 / Просмотрено: 358

Самая галоўная каштоўнасць кожнага чалавека - гэта здароўе. Таму яшчэ ў дашкольным узросце надаецца вялікая ўвага выхаванню здаровага дзіцяці. Вырасці здаровым, дужым, моцным дапамагае спорт. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай - удвая.

У апошні дзень восені ў старшай дашкольнай групе "Сонейка" ДУА "Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" было шумна і весела. Дзяўчынкі і хлопчыкі ўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве "Падарожжа да бабулі Ганулькі".
Раніцай паштальён даставіў дзецям ліст ад бабулі Ганулькі, у якім паведамлялася, што бабулі вельмі сумна і што яна з нецярпеннем будзе чакаць іх у сябе ў гасцях. Рабяты з вялікім задавальненнем адправіліся ў дарогу. Каб дабрацца да вёскі, у якой жыве бабуля, дашкольнікам давялося пераадолець нямала перашкод: прабрацца праз "густы лес", па мастку прайсці праз "ручаёк", а самым складаным было пераадоленне "балотнай багны". Але нашы спрытныя выхаванцы змаглі паспяхова справіцца з усімі цяжкасцямі.
Вельмі радасна і ветліва сустрэла ўнукаў бабулька Ганулька. Яна запрасіла дзяцей пагуляць з ёй у беларускія народныя гульні "Міхасік", "Пярсцёнак".
Гульні суправаджаліся музыкай, якая спрыяла развіццю ў дзяцей рухальных уменняў, садзейнічала ўспрыняццю прыгожага. А самым прыемным, запамінальным і яркім момантам стала частаванне салодкімі хатнімі яблыкамі, якія сабрала бабуля ў сваім садзе.
Спартыўнае "падарожжа" ў дзіцячым садзе прайшло вельмі цікава, ярка і весела. Хлопчыкі і дзяўчынкі развілі ў сабе такія якасці, як спрыт, сілу, уменне пераадольваць цяжкасці. Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне і шмат уражанняў ад гэтага мерапрыемства.
Т. Здончык, выхавальнік.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.