Язык:

Старонкі гісторыі: Вызваленне Іўеўшчыны

75-летие освобождения Беларуси

Перад пачаткам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў значна ўзрос аўтарытэт СССР і яго Узброеных Сіл, умацавалася антыгітлераўская кааліцыя і партызанская барацьба народаў акупаванай Еўропы. Паспяхова працаваў Ленд Ліз. 18 мая 1944 года англа-амерыканскія войскі прарвалі ў Монта-Касіна моцную крэпасць і адкрылі дарогу на Рым, тут праявілі выключную мужнасць і гераізм нашы людзі з Заходняй Беларусі, а іх было больш 12 тысяч і знаходзіліся ў 2-м корпусе Войска Польскага, створанага ў 1941-1942 гадах на тэрыторыі СССР на чале з генералам Владыславам Андэрсам. Фактычна крэпасць была ўзята беларусамі, якіх загінула 2640 чалавек, сярод іх з Іўеўшчыны, наколькі мне вядома, былі Станіслаў Сташэўскі з Гаўя, Іван Віршыч з Расолішак, Ян Сантоцкі з Сонтакаў і Віталь Бразінскі з Даўгялаўшчыны. 6 чэрвеня 1944 года саюзнікі СССР адкрылі другі (заходні) фронт супраць гітлераўцаў пад камандваннем генерала Дуайта Эйзенхаура.

Хто ажыццяўляў вызваленне
Беларуская наступальная аперацыя Чырвонай Арміі (кодавая назва "Баграціён") пачалася 23 чэрвеня 1944 года моцным ударам войскаў першага Беларускага фронта на чале з генералам арміі К.К.Ракасоўскім (з 29 чэрвеня 1944 года Маршал Савецкага Саюза). Затым перайшлі ў наступ другі Беларускі фронт, які ўзначальваў генерал-палкоўнік Г.Ф.Захараў, трэці Беларускі фронт на чале з самым маладым генерал-палкоўнікам І.Д.Чарняхоўскім (1907-1945) і першы Прыбалтыйскі фронт, які ўзначальваў генерал-палкоўнік І.Х. Баграмян, вызваляўшы паўночную частку Беларусі. Дарэчы, план "Баграціён" геніяльна распрацаваў знакаміты наш зямляк Аляксей Інакецьевіч Антонаў (1896-1962). Ён нарадзіўся ў Гродна.

Суадносіны сіл
К 23 чэрвеня 1944 года СССР меў на Беларусі ў дзеючай арміі 1,4 млн. салдатаў, 24 тысяч гармат, больш 4 тысяч танкаў, 5300 самалётаў. А ў немцаў - 900 тысяч салдатаў, 9,5 тыс. гармат, 900 танкаў і 1300 самалётаў. Беларуская наступальная аперацыя была самай буйнай у Другой сусветнай вайне і была класічнай з пункту гледжання майстэрства як тактычнага, так і стратэгічнага савецкага генералітэта.

Крыху прэдгісторыі
Перад пачаткам вызвалення Беларусі партызаны атрымалі загад пра дапамогу Чырвонай Арміі. Партызаны Іўеўшчыны ў першыя дні ліпеня 1944 года расчышчалі завалы на дарогах, гацілі балотныя дарогі, будавалі драўляныя масты праз Заходнюю Бярэзіну і яе прытокі.
На сучасных межах Іўеўшчыны пастаянна дыслакаваліся тры партызанскія брыгады і два асобныя атрады партызанаў. На час іх сустрэчы з Чырвонай Арміяй 6-7 ліпеня 1944 года колькасны асабовы склад быў такім: брыгада "Няўлоўныя" (камбрыг А. Марозаў) налічвала 1132 партызаны, брыгада "Уперад" (камбрыг Б.А.Булат - Герой Савецкага Саюза) мела 471 чалавек асабовага складу, брыгада імя А.Неўскага (камбрыг А.Байкоў) складалася з 391 партызана; спецатрад "Слаўны" (камандзір маёр А.Шастакоў, затым - К.Мадзей) меў 315 чалавек і атрад "Балтыец" (камандзір І. Пралыгін) налічваў у сваіх шэрагах 107 партызанаў.
Такім чынам, усіх "чырвоных" партызанаў на Іўеўшчыне налічвалася 2415 чалавек. Акрамя іх, часова дзейнічалі ў нашым раёне брыгада імя Дзяржынскага, імя Кірава і іншыя. Каля 1500 было "белых" партызанаў (Армія Краёва) на чале з маёрам Мацеем Калінкевічам, нацыянальным героем Польшчы.

Немцы даюць дзёру
З першага па 6 ліпеня 1944 года ціхімі вечарамі і ранкам, а затым і дзённа на ўсходзе з кожным днём усё гучней і гучней чулася артылерыйская кананада. Лета было сухім, цёплым і сонечным. Дзесьці з 25 чэрвеня днём і ноччу з пэўнымі перарывамі з боку Трабаў у напрамку Юрацішак рухаліся абозы, пешыя вайскоўцы і цывільныя людзі, вайсковыя грузавікі, ляталі адзінкавыя самалёты, трымаючы арыентыр на чыгуначнае палатно. Зусім не так зухавата і нахабна, як у 1941 годзе.
Паміж Юрацішкамі і Іўем размяшчаліся партызанскія дазоры. Сярод насельніцтва, сядзеўшага без радыё і газет, пайшлі чуткі, што немцы робяць вялікую аблаву на партызанаў. Але гэта была хлусня. 4 ліпеня каля вёскі Даўгердзішкі вечарам партызаны падарвалі эшалон з жывой сілай немцаў, бітком набітых у вагонах.
…Немцы спалілі поруч стаяўшыя хаты, расстраляўшы іх жыхароў па прозвішчы Шабаны.

Зброя каля дарог
Ля шашы Трабы-Юрацішкі валяліся розныя снарады, зброя і вайсковая тэхніка, што мяшала ўцёкам. 2 ліпеня я выпадкова застаўся жывым, бо не пагнаў сваю карову на пашу пад вёску Грушанцы да тамтэйшых пастушкоў, сярод якіх быў майстар здабываць порах снарадны. Ад моцнага выбуху загінула купка такіх, як я, падлеткаў.
На хутары вёскі Пунішчы мая сям'я аказалася пасля буйнай нямецкай аблавы на партызанаў 17 мая 1944 года заходняй часткі Налібоцкай пушчы. Адбыліся захопы многіх людзей з пушчанскіх вёсак, якіх загналі ў канцэнтрацыйны лагер мястэчка Юрацішкі. Іх было там больш за 1000 чалавек за калючым дротам у двух вялікіх прыватных гумнах. Мой энергічны тата Антось у час аблавы змог уцячы, забраць сям'ю ў Пунішчы да радні.

Трагедыя каля вёскі Косці
Яна адбылася 4 ліпеня 1944 года ў полі каля вёскі. Эсэсаўцы на грузавіку вывезлі апошніх з юрацішскага лагера каля 30 жанчын з дзецьмі, нягледзячы на іх упрашванні, дзіцячы плач, расстралялі і трупы спалілі. Забойцы-каты ў той жа дзень пакінулі Юрацішкі. Ахвярам пастаўлены помнік у 1967 годзе ў цэнтры вёскі Косці.

Каляндар
7 ліпеня 1944 года
Вечарам 6 ліпеня 1944 года лінія фронту праходзіла па тэрыторыі Іўеўшчыны. Ад вёскі Магенцы з поўдня на поўнач праз Яхімаўшчыну на Брагі і Кавалі Трабскага сельсавета. Салдаты былі з трэцяга асобнага конна-механізаванага вельмі мабільнага гвардзейскага корпуса (35 тысяч салдатаў) трэцяга Беларускага фронта, які на паўднёвай лініі размяжоўваўся з другім Беларускім фронтам (Бакшты - Лелюкі -Морына). Тэрыторыя Іўеўшчыны ў 1944 годзе, як і ў 1941 годзе, мела надзвычай важнае стратэгічнае значэнне і вызвалялася двумя франтамі.
Камандаваў корпусам вопытны палкаводзец генерал-лейтэнант Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі (1900-1971), які ўзначальваў дывізію яшчэ ў 1941 годзе і спыніў наступленне немцаў на Кашыру, што пад Масквой, а пасля вызваляў Смаленск, многія гарады і вёскі Беларусі. Ён Герой Савецкага Саюза.
Наступленне корпуса пачалося раніцай 7 ліпеня. Шостая кавалерыйская дывізія ардэноў Суворава і Чырвонай Зоркі (камандзір генерал-маёр Герой Савецкага Саюза Павел Парфіравіч Брыкель) рухалася ад вёсак Кавалі і Брагі да шашы Трабы-Юрацішкі, каб адрэзаць адступленне нямецкага палка, заначаваўшага ў Трабах. Я, пастушок, прыкладна ў 7 гадзін раніцы пачуў моцныя гарматныя выстралы і убачыў клубы дыму над вёскай Загорцы. А праз невялікі адрэзак часу каля вёскі Бокшышкі застракаталі супрацьтанкавыя кулямёты. 11 танкаў "Тыграў" астанавіліся расстралянымі. І тут жа чырвонаармейцы затрымалі нямецкую фуру (крытая павозка), у якой знайшлі маладую Марусю. На гэтым у Пунішчах мой візуальны дослед закончыўся, бо сваю карову Ляльку не мог утрымаць і прыгнаў у хлеў. Тата падрыхтаваў воз, на які пасадзіў мяне, брата Стася, палажыў мяшок старой бульбы, кухонны бедны посуд, прывязаў карову да воза, і я паехаў праз Даўгердзішкі ў родныя Крычнікі. Наперадзе воза ішлі тата з мамай, на руках якой быў мой маленькі месячны брацік Янка, будучы маёр, выпрабавальнік новых танкаў і баявых машын пяхоты танкавай ударнай дывізіі ва Уруччы каля Мінска. У вёсцы Даўгердзішкі ўбачылі суцэльны паток конніцы, якая крочыла з Яхімаўшчыны і Каўшароў паўз чыгунку ў бок станцыі Юрацішкі. Гэта былі войскі 5-й дывізіі.
Маладыя, хударлявыя і смуглыя салдаты сядзелі на маленькіх конях, мангольскіх (дарэчы, іх Манголія паставіла ў дар СССР каля 450000 галоў). Гэтыя коні адрозніваюцца ад іншых вынослівасцю і непрыхатлівасцю да харчу і вады, спакойныя ў абслузе. Вайскоўцы мелі добрае ўзбраенне, наўючанае на конях, і нават быў заўважаны адзін вярблюд, нёсшы цяжкае ўзбраенне. Пазней гэты вярблюд быў пакінуты для адраджэння Гродзенскага заапарку.
32-ая кавалерыйская дывізія мела таксама, як і астатнія дзве, танкавы і гарматны палкі і наступала з Вішнева на Юрацішкі - Іўе. Ранкам 7 ліпеня на раскошнай тэрыторыі былога панскага двара з вялікім садам былі захоплены чатыры вазы, дзе спалі мужчыны, жанчыны і іх дзеці. Пасля праверкі ў вазах знойдзена зброя. Хуткае рашэнне - расстрэл. Вось тут каля Такарышак у лесе, але ўжо пасля паўдня адбылася другая жудасная трагедыя, калі асноўныя сілы дывізіі знаходзіліся ўжо пад Іўем, 27-гадовы капітан, камандзір артылерыйскай батарэі Выпрыцкі быў схоплены гітлераўцамі і замучаны - пасечаны сапёрнай лапатай. Чаму ён адстаў ад сваіх войскаў, невядома. Мясцовыя жыхары яго пахавалі пад дубам, а ў 1947 годзе парэшткі перахавалі ў Такарышках і паставілі помнік.
Калі Юрацішкі былі вызвалены ад захопнікаў, каля 10 гадзін першым эскадронам 28-га кавалерыйскага палка на чале з яго камандзірам Я. Няўлюевым, Героем Савецкага Саюза, то Іўе вызвалена на склоне дня 7 ліпеня 1944 года.
Вось як пазней успамінаў пра гэту падзею палкоўнік Мяркулаў: "Гарадскі пасёлак не лічыўся чымсці ўмацаваным, але праціўнік моцна трымаўся за яго, бо адкрывалася дарога на Ліду і Гродна. Кароткі агнявы налёт па пяхоце і апорных пунктах праціўніка, абараняўшага ўсходнюю і паўднёва-ўсходнюю акраіны пасёлка, паслужылі сігналам для наступлення. Усё прыйшло ў рух і пайшло наперад. Агнявымі касякамі паляцелі міны "Кацюш". Фашысты аказалі супраціўленне з цэнтра Іўя, а з яго паўночна-заходняй акраіны біла варожая артылерыя".
Гвардзейскі націск быў настолькі дружным і моцным, што праз хвілін пятнаццаць з цэнтра пасёлка ўзвілася чырвоная ракета, якая сімвалізавала ўзяцце Іўя. Асабліва вызначыўся ў баі лейтэнант Штэйн, які камандаваў батарэяй "Кацюш". Вечарам 7 ліпеня гвардзейцы спыніліся на начлег каля ракі Гаўя.
Назаўтра, 8 ліпеня 1944 года, чырвонаармейцы вызвалілі Ліпнішкі, Суботнікі і іншыя населеныя пункты Іўеўскага раёна. Адступаючы, 8 ліпеня гітлераўцы спалілі Суботнікі. Такім чынам, вызваленне Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў цягнулася тры дні - з 6 па 8 ліпеня 1944 года двумя Беларускімі франтамі - трэцім і часткова другім (Бакшты, Лежневічы, Лелюкі, Морына).
9 ліпеня нямецка-фашысцкія захопнікі выгнаны з Ліды, а 16 ліпеня - з Гродна. На гэтым слаўны і гераічны корпус генерала М.С.Аслікоўскага фактычна выканаў сваю місію вызваліцеля на Беларусі.
Многія партызаны ўліліся ў рады Чырвонай Арміі, а кіраўніцтва брыгады "Уперад" і часткова яе байцы засталіся ў Іўі. У Юрацішках на адказных раённых пасадах засталіся ўсе кіраўнікі брыгады імя Аляксандра Неўскага, каб аднавіць міліцыю, грамадскія ўстановы, школы, бальніцы, жытло і гаспадарку…
Загінула на франтах вайны, у гета, канцэнтрацыйным лагеры і ад рук розных бандытаў, эпідэмій тыфа, дызентэрыі больш 6 тысяч чалавек.

В. Врублеўскі.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.