ivyenews.by

Памяці юных герояў прысвячаецца…

75-летие освобождения Беларуси

Даўно адгрымелі баі Вялікай Айчыннай вайны. Над нашымі гарадамі і сёламі яснае неба, цёплае сонца. Буйна квітнеюць сады і шумяць неаглядныя нівы. За ўсё гэта аддалі сваё жыццё малалетнія героі. Іх пасталелае дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што, прыдумай іх нават вельмі таленавіты пісьменнік, у гэта цяжка было б паверыць. Але гэта было. Было ў гісторыі Вялікай нашай краіны, было ў лёсах яе маленькіх рабят – звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак.

8 лютага ў піянерскай дружыне імя Зоі Касмадзям'янскай Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна адбыўся збор "Маленькія героі Вялікай вайны", прысвечаны памяці юных герояў-антыфашыстаў. У асноўнай частцы рабяты ўзгадалі піянераў, якія абаранялі нашу Радзіму. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых. Працягам піянерскага збору стала канферэнцыя ў рамках марафону ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Кожны атрад выконваў сваё даручэнне. Атрад «Усмешка» расказаў аб тым, як ушанавана памяць піянераў-герояў у нашай краіне, атрад «Дружба» пазнаёміў з кнігамі пра піянераў, а атрад імя Марата Казея звярнуў увагу ўдзельнікаў збору на мастацкія фільмы, прысвечаныя маленькім героям.

На зборы піянеры вырашылі прадоўжыць пошукавую работу аб піянерах-героях, запісаць успаміны аднавяскоўцаў, якія ў час вайны былі дзецьмі.

Вучні яшчэ раз пераканаліся, што ратны подзвіг юных герояў на тэрыторыі Беларусі – бліскучая старонка ў слаўнай гісторыі піянерскай арганізацыі.

С. Чакавая, педагог-арганізатар Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий