ivyenews.by

Прыйшла бяда вясновым днём…

75-летие освобождения Беларуси

Как талая вода
Пришла тогда беда…
Представьте:
Тридцать три стрелою пролетело,
И не забыть тот
Страшный день нам никогда,
Как все познали боль
Своей души и тела.
Так напісала ў сваім вершы пра аварыю
на Чарнобыльской АЭС Яўгенія Барсукова.

Гэта мой трэці допіс у "ІК", якім я хачу закончыць аповед пра маіх землякоў, ліквідатараў страшнай бяды ХХ стагоддзя.
Армейскія веды спатрэбіліся ў мірны час.
Іван Міхайлавіч Шылюк, які пражывае ў в. Сураж Геранёнскага сельсавета, добра памятае тыя дні. Яго камандзіроўка ў небяспечную зону працягвалася паўгода (!). Працавалі ў Хойнікскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці. Пражывалі ў будынках, якія былі абсталяваны пад казармы.
Адзначае, што кармілі вельмі добра. Здымалі і захоўвалі дзірван, праводзілі хімічную апрацоўку глебы і пабудоў. Іван Міхайлавіч быў камандзірам машыны вадкасных сродкаў спецыяльнай апрацоўкі. Атрымаў дозу апраменьвання 1,500 бэр (бэр - гэта біялагічны эквівалент рэнтгена), аб чым запісана ў ваенным білеце за подпісам начальніка штаба в\ч 07288 Верамеева. Яму выдана пасведчанне, як пацярпеламу ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маецца медаль ліквідатара.
І.М. Шылюк нарадзіўся ў в. Вялікія Шостакі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся, працаваў. У в. Сураж прыехаў з сям'ёй, бо тут яму далі трохпакаёвую кватэру ў доме на дзве сям'і. Працоўны стаж - 42 гады. Усё жыццё працаваў механізатарам. Яго вельмі цаніў як добрасумленнага работніка старшыня калгаса імя ХХІІ партз'езда У.А. Баўм. Па выніках рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва атрымліваў грашовыя прэміі, аб чым запісана ў працоўнай кніжцы.
Іван Міхайлавіч з цеплынёй ўспамінае армейскую службу ў Чэхаславакіі ў 1976-1978 гадах. Нават стаў чэмпіёнам спецчасцей ЦГВ (цэнтральнай групы войск) у кросе на 3000 м у 7-й спартакіядзе, прысвечанай 60-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (УЛКСМ), аб чым гаворыць і ганаровая грамата за подпісам В. Грабенюка. А ў салдацкім альбоме фотаздымкі саслужыўцаў і сяброў, прыгожыя малюнкі, зробленыя Іванам. А служыў ён у батальёне хімічнай абароны. І не мог падумаць, што гэтыя веды спатрэбяцца яму ў мірны час.
Цяпер Іван Міхайлавіч на пенсіі. Разам з жонкай Ганнай Вікенцьеўнай ганарацца сваімі дзецьмі: сынам Ігарам, дочкай Вольгай, трыма ўнукамі-пацешкамі.
Паважаны Іван Міхайлавіч! Няхай жыццё прынясе Вам яшчэ многа шчаслівых дзён!

Читайте ещё:



Оставить комментарий