ivyenews.by

У ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ - НА РАСКОПКІ! Цікава і незвычайна прайшла субота для некаторых навучэнцаў Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Образование

Цікава і незвычайна прайшла гэта субота для некаторых навучэнцаў Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Вучні 6 і 8 класаў прынялі ўдзел у правядзенні археалагічных даследаванняў на тэрыторыі раёна. Раскопкі праводзіліся на стаянцы Мылёва 1 перыяду мезаліта-неаліта (каменны век) побач з р. Заходняя Бярэзіна пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Святланы Сяргееўны Велент-Шчэрбач. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі ўнікальную магчымасць дакрануцца да мінулага роднага краю, уявіць сабе як жыло і чым займалася насельніцтва на дадзенай тэрыторыі некалькі тысяч гадоў назад. Сярод знаходак трапіліся крэмянёвыя вырабы і фрагменты керамікі. 

Неабходна зазначыць, што ўдзел у мерапрыемствах такога роду для лелюкінскіх школьнікаў не з’яўляецца чымсьці новым і незнаёмым. На працягу чатырох гадоў падчас летніх канікул на базе установы адукацыі дзейнічаў археалагічны лагер «Спадчына», таксама навучэнцы пастаянна прымаюць удзел у раскопках на тэрыторыі раёна ў якасці валанцёраў. 

Атрыманыя падчас раскопак практычныя і тэарытычныя веды навучэнцы паспяхова выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі матэрыялаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» на занятках па тэме «Наш край», факультатыўных занятках і краязнаўчых канферэнцыях. 

Андрэй Ваўчок, настаўнік гісторыі  Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий