Язык:

У дашкольнай групе Ліпнішкаўскага дз/с-СШ прайшлі мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння

Образование

11 лістапада ў рамках правядзення міжнароднага Дня энергазберажэння з выхаванцамі ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” праведзена шмат пазнавальных і займальных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду ідэй энергазберажэння сярод дашкольнікаў і іх бацькоў, фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, прыродных рэсурсаў, прывіццё навыкаў энергазберажэння.                        

У адпаведнасці з узростам з дзецьмі быў арганізаваны занятак “Энергію эканомім - прыроду зберагаем - сабе дапамагаем”, падчас якога дзеці даведаліся пра тое, як можна эканоміць энергарэсурсы дома і ў дашкольнай установе, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі. Дапамаглі выхаванцам засвоіць гэтыя веды памочнікі Берагошы: Электроша, Энэргоша, Вадзяша, Цяплоша і Экоша.                                  

Гутаркі  “Для чаго людзям патрэбныя электрычнасць, вада і чаму іх трэба берагчы?”, “Як захаваць цяпло ў групе?”, “Што трэба рабіць, каб зберагчы святло і цяпло ў доме?” спрыялі замацаванню вывучанага матэрыялу. Дзеці набылі шмат пазнавальнай інфармацыі, таксама навучыліся простым прыёмам энергазберажэння ў побыце. Гуляючы ў сюжэтна-ролевыя і дыдактычныя гульні, разглядаючы карцінкі, чытаючы вершы, казкі, дзеці змаглі замацаваць правілы абыходжання з электрапрыборамі. Асабліва ім спадабаліся гульнявыя хвілінкі “Адгадай электрычны прыбор”, “Адгадай электрычны прыбор па гуку”.

Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей прэзентацыя “Як у дамах з'явілася цяпло”, а таксама пазнавальны мультфільм “Парады беражлівасці ад Фіксікаў”,  у якім любімыя героі наглядна і ў даступнай форме для дзяцей паказалі правілы энергазберажэння. Выхаванцы з задавальненнем ўключыліся ў акцыю “Беражыце святло”, падчас якой раздавалі памяткі і напаміналі дарослым аб неабходнасці эканоміць электрычнасць.

У рамках мерапрыемстваў Дня энергазберажэння была таксама арганізавана работа з бацькамі: у бацькоўскім вугалку і на сайце нашай установы размешчаны памяткі і інфармацыя па энергазберажэнні, у бацькоўскай VIBER-групе арганізавана рассылка экалістовак “ Як зберагчы энергію? Карысныя парады”, “Энергазберажэнне - разумныя рэкамендацыі для мам і тат”.                                                                                                               

Міжнародны Дзень энергазберажэння прайшоў пазнавальна і цікава. Спадзяемся, што праведзеныя мерапрыемствы не пройдуць бясследна. Эканомія энергарэсурсаў стане нормай паводзін нашых выхаванцаў і іх бацькоў.

 

 

 

Таццяна Здончык, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.”

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.